Літвакі́ ( — лі́твак, лі́твяк або літвэ́к) — тэрытарыяльна-лінгвістычная падгрупа ашкеназскіх яўрэяў і гістарычна звязаная з імі артадаксальная плынь у іўдаізме.

Мова Літвакі як тэрытарыяльна-лінгвістычная падгрупа ашкеназскіх яўрэяў з’яўляюцца носьбітамі паўночна-ўсходняга, ці літоўскага (, лі́твіш), дыялекту мовы ідыш. Гэты дыялект быў гістарычна распаўсюджаны на тэрыторыі большай часткі сучаснай Беларусі, Літвы, Латвіі, у некаторых прылеглых раёнах сучасных Расіі і Польшчы. З часоў Рэчы Паспалітай, у сувязі з унутраным тэрытарыяльным дзяленнем польска-літоўскай дзяржавы, гэты арэал распаўсюджання паўночна-ўсходняга дыялекту ідыш у яўрэйскіх крыніцах адпаведна называецца «Літвой» (, лі́тэ), а ягоная гістарычная сталіца і цэнтр яўрэйскай культуры ў рэгіёне, Вільня — «Літоўскім Іерусалімам» (ашкеназская арамейская ירושלים דליטא, ерушола́йім д’лі́то).

Традыцыі Як этналінгвістычная падгрупа, яўрэі-літвакі, апроч уласнага дыялекту ідыша і адпаведнага яму вымаўлення старажытнажыяўрэйскай і , валодаюць таксама некаторымі адметнымі асаблівасцямі традыцыйнай кухні і рысаў характару, якія ім прыпісваюць.

У паўночных абласцях арэалу пражывання ашкеназскіх яўрэяў (гэта значыць, у яўрэйскай Літве, гл. вышэй) хасідызм у перыяд свайго росквіту не атрымаў шырокага распаўсюджання, галоўным чынам дзякуючы ўплыву Віленскага гаона, прыхільнікаў якога ў супрацьлегласць прыхільнікам хасідызму звалі міснагдым («пратэстуючыя»). Пасля літвакамі сталі зваць усіх міснагдым (паслядоўнікаў Віленскага Гаона, праціўнікаў хасідызму), незалежна ад месца іхнага пражывання і абшчыннага паходжання.

Гісторыя З сярэдзіны XIX ст. паслядоўнікамі Віленскага Гаона была развітая ўласная сістэма рэлігійнай адукацыі, цэнтрамі якой сталі ешывы Міра, Валожына і Панявежа, якія звалі звычайна ешывамі (ці ешыботамі) літоўскага толку ці кірунку. Ужо ў пачатку ХХ ст. філіялы гэтых навучальных устаноў пачалі з’яўляцца ў Амерыцы, а пасля разбурэння традыцыйных цэнтраў рэлігійнай адукацыі літоўскіх яўрэяў і самі ешывы былі ўзноўленыя ў ЗША (штатах Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі) і Ізраілі (Іерусалім і Бней-Брак). Гэтыя ешывы аб’ядноўвае традыцыйная літоўская методыка вывучэння Торы, распрацаваная ў канцы XIX — пачатку ХХ стагоддзяў.

Апрача ўласна літоўскай плыні ў артадаксальным іўдаізме, сярод літвакоў атрымалі значнае распаўсюджанне і хасідскія дынастыі спецыфічна літвацкага паходжання — (любавіцкага і нежынскага толку) і Каралінская-Столінская, а таксама некаторыя іншыя.

Гл. таксама Віленскі гаон Аўрам Ешаяў Карэліц

Літаратура Dov Levin, Adam Teller, The Litvaks: A Short History of the Jews of Lithuania, Berghahn Books, 2001. Alvydas Nikžentaitis, Stefan Schreiner, Darius Staliūnas, Leonidas Donskis, The Vanished World of Lithuanian Jews, Rodopi, 2004. Dovid Katz, Lithuanian Jewish Culture. Вільня: Baltos lankos, 2004.

Спасылкі Літвакі — Невядомая Нацыя

Катэгорыя:Плыні ў іўдаізме Катэгорыя:Вялікае Княства Літоўскае Катэгорыя:Яўрэйскія этнасы