Міхаіл Максімавіч Уласаў (1925, в. Аляксандраўка, цяпер Іжморскі раён, — 1943, ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, снайпер 218-га гвардзейскага стралковага палка (77-я гвардзейская стралковая дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт), гвардыі радавы. Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Нарадзіўся 21 лістапада 1925 года ў в. Аляксандраўка Іжморскага раёна Томскай акругі Сібірскага краю (цяпер — раён Кемераўскай вобласці), у сям’і селяніна. Рускі.
Скончыў сямігадовую школу, затым працаваў трактарыстам.
У Чырвоную Армію быў прызваны ў сакавіку 1943 года і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны.
Снайпер 218-га гвардзейскага стралковага палка гвардыі радавы Міхаіл Уласаў у ноч на 27 верасня 1943 года ў раёне в. Неданчычы (Рыпкынскі раён Чарнігаўскай вобласці) пераправіўся праз раку Днепр. Лодка, у якой ён плыў, ад разрыву снарада перакулілася, дабраўся да берага ўплаў, мужна змагаўся пры захопе плацдарма і адбіцці контратак праціўніка.
18 кастрычніка 1943 года пад Гомелем. М. М. Уласаў быў смяротна паранены. Пахаваны ў вёсцы Асарэвічы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР.
Узнагароды
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15 студзеня 1944 года (пасмяротна) . Ордэн Леніна (пасмяротна, 15.01.1944). Медаль «За адвагу» (29.09.1943База данных Министерства обороны РФ «Подвиг народа»)
Памяць
Подзвігу Уласава прысвечаны стэнд у Музеі баявой славы Іжморскага раёна. У сяле Новаславянка Іжморскага раёна воінам-аднавяскоўцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, устаноўлены абеліск, дзе названы Міхаіл Максімавіч УласаўПеречень мемориальных объектов, расположенных на территории Кемеровской области, увековечивающих память погибших в годы Великой Отечественной войны .
Спасылкі
Представление к присвоению звания Героя Советского Союза (архив МО РФ)
Власов, Михаил Максимович Власов Михаил Максимович Ижморский раён у годы Великой Отечественной войны
Катэгорыя:Пахаваныя ў Брагінскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро