Ке́ржанец () — рака ў Ніжагародскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Волга.

Даўжыня ракі 290 км. Плошча вадазбору 6140 км². Сярэдні расход вады за 126 км да вусця (каля сяла Хахалы) складае 19,4 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на поўначы Кавернінскага раёна Ніжагародскай вобласці. Большая частка вадазбору на Волжска-Вятлужскай нізіне. Упадае ў Чэбаксарскае вадасховішча каля пасёлка Макар’ева. Жыўленне ракі мяшанае, пераважае снегавое. Шырыня рэчышча ад 15—20 м (у верхнім цячэнні) да 40 м (у ніжнім цячэнні). У сярэднім цячэнні рака працякае па тэрыторыі Кержанскага запаведніка.

Сярод прытокаў Кержанца: Клятна, Іргень, Белбаж, Крынка, Азёрная, Чарнушка, Ухтыш, Пугай, Ялокша, Ламна, Арыя і інш.

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Ретеюм К. Ф. Керженец // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Река Керженец // АкваЭксперт. РУ

Катэгорыя:Рэкі Ніжагародскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Волгі