Іва́н Алякса́ндравіч Івано́ў (, г. Мінск — , там жа) — савецкі партыйны дзеяч, сакратар ЦК КП(б)Б.

Біяграфія Да 1922 года — у РСЧА.

Пасля да лістапада 1928 года займаўся партыйнай работай на чыгунцы і ў Мінску.

У 1928 — 1930 гадах на прафсаюзнай рабоце.

З ліпеня 1930 года займаў пасаду намесніка старшыні Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі, адначасова намесніка народнага камісара рабоча-сялянскай інспекцыі Беларускай ССР.

16 лістапада 1931 года Пастановай аб’яднанага пленума ЦК і ЦКК КП(б)Б быў абраны сакратаром ЦК КП(б) Беларусі па транспарце.

У перыяд з верасня 1933 да жніўня 1937 года займаў пасаду начальніка Палітычнага аддзела 4-га аддзялення Маскоўска-Курскай чыгункі, пасля Горкаўскай чыгункі.

9 жніўня арыштаваны, 29 кастрычніка 1937 года расстраляны ў Мінску.

Член ЦК КП(б)Б (1925—1933), кандыдат у члены бюро ЦК КПБ (1927—1933).

Спасылкі Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 – 1991

Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР