Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі () — кіраўнік Літоўскай Рэспублікі. Прадстаўляе дзяржаву і выконвае ўскладзеныя на яго Канстытуцыяй і законамі абавязкі.
Паводле канстытуцыі Літва з’яўляецца парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікай, у якой прэзідэнт выконвае ролю пасярэдніка паміж заканадаўчым і выканаўчым органамі ўлады.
Выбары Выбары прэзідэнта адбываюцца за месяц да сканчэння тэрміну дзейнага прэзідэнта. Кандыдатамі ў прэзідэнты могуць быць грамадзяне Літвы паводле паходжання, якія пражываюць у Літве не менш за 3 апошнія гады, на дзень выбараў векам не меней за 40 гадоў і маюць права быць абранымі ў Сейм. Тэрмін знаходжання прэзідэнта на пасадзе складае 5 гадоў. Асоба, абраная прэзідэнтам, павінная спыніць свой удзел у партыях і палітычных арганізацыях, таксама не можа спалучаць сваю дзейнасць з парламенцкай. Асоба прэзідэнта недатыкальная.
Зняцце Прэзідэнт можа быць датэрмінова пазбаўлены пасады ў выпадку істотнага парушэння Канстытуцыі, парушэння прысягі, здзяйсьнення злачынства. Рашэнне пра гэта прымае Сейм. Ён жа можа цягам 30 дзён ад свайго першага паседжання колькасцю 3/5 галасоў зацвердзіць датэрміновыя выбары.
Кампетэнцыя прэзідэнта сканчаецца ў выпадках: заканчэння тэрміну, на які ён быў абраны (пасаду прэзідэнта можна займаць не больш за 2 разы); датэрміновых выбараў; падання ў адстаўку; смерці; пазбаўлення пасады Сеймам; колькасцю не меней 3/5 галасоў дэпутатаў Сейма на запыт Канстытуцыйнага суду, паводле якога стан здароўя прэзідэнта не дазваляе выконваць абавязкі.
Прэзыдэнта, які не здольны выконваць свае абавязкі, замяняе старшыня Сейма, які ў гэты час не мае права прызначаць датэрміновыя выбары ў Сейм, здымаць або прызначаць міністраў бяз згоды Сейма, разглядаць запыты на выказванне вотуму недавер’я старшыні Сейма.
Паўнамоцтвы У кампетэнцыі прэзідэнта ў супрацоўніцтве з парламентам знаходзяцца: скліканне надзвычайнай сесіі парламента; прадстаўленне штогадовай справаздачы пра стан дзяржавы і ўнутраную палітыку; правядзенне чарговых і датэрміновых выбараў; прадстаўленне да ратыфікацыі падпісаных міжнародных дагавораў; прызначэнне і зняцце прэм’ер-міністра; прадстаўленне кандыдатур суддзяў і старшыні Вярхоўнага суду; прызначэнне суддзяў і старшыняў Апеляцыйнага і Канстытуцыйнага судоў; прызначэнне генеральнага пракурора; прызначэнне дзяржаўнага кантралёра і старшыні Управы Банка Літвы; падпісання і афіцыйнага публікавання законаў, прынятых Сеймам, ці вяртанне законаў на паўторны разгляд; прызначэнне і зняцце галоўнакамандуючага войскам і кіраўніка службы бяспекі; увядзенне ваеннага становішча, мабілізацыі і надзвычайнага становішча.
У кампетэнцыі прэзідэнта ў супрацоўніцтве з урадам знаходзяцца: прызначэнне старшыні Савета Міністраў, перадача яму задачы фармавання ўрада і зацверджання ягонага складу; прыняцце адстаўкі ўраду, асобных міністраў; прызначэнне і зняцце дыпламатычных прадстаўнікоў Літвы ў іншых дзяржавах і пры міжнародных арганізацыях; прызначэнне і зняцце на прапанову прэм’ер-міністра міністраў ці службовых асоб.
Прэзідэнт у прадугледжаным законам парадку надае грамадзянства; прысвойвае дзяржаўныя узнагароды; прымае даверчыя граматы; надае найвышэйшыя дыпламатычныя рангі і вайсковыя званні; мае права памілавання асуджаных.
Гл. таксама Прэзідэнты Літвы
Спасылкі Афіцыйны сайт прэзідэнта Літвы