«Аліса» — віртуальны галасавы памочнік, створаны ў кампаніі «Яндэкс». Імітуе жывы дыялог, распазнаючы натуральную гаворку (вусную і пісьмовую) і даючы адказы на пытанні (прамаўляючы іх услых і выводзячы на экран). Працуе ў дадатках «Яндэкс» і «Яндэкс Браўзер» для iOS і Android, а таксама ў бэта-версіі Галасавога памочніка для Windows.

Функцыянальнасць Асноўная функцыя «Алісы» — вырашаць паўсядзённыя задачы: шукаць інфармацыю ў інтэрнэце, знаходзіць месцы, пракладваць маршруты, паказваць прагноз надвор’я і іншае. Для гэтага памочніца звяртаецца да сэрвісаў «Яндэкса» — «Яндэкс Пошуку», «Яндэкс Карт», «Яндэкс Музыцы» і іншых, а таксама ўмее адкрываць некаторыя іншыя дадаткі. Акрамя таго, «Аліса» можа забаўляць суразмоўцу, падтрымліваючы дыялог на адвольныя тэмы: яна адказвае на пытанні і парыруе астроты.

Навучанне Стваральнікі адзначаюць, што магчымасць падтрымліваць дыялог на вольныя тэмы, не абмяжоўваючыся наборам загадзя зададзеных сцэнарыяў, рэалізаваная з дапамогай тэхналогій машыннага навучання, у тым ліку нейронавых сетак.

Спасылкі https://alice.yandex.ru/

Катэгорыя:Штучны інтэлект Катэгорыя:Яндэкс Катэгорыя:З’явіліся ў 2017 годзе