Ці́манаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Ціманава.

Геаграфія Сельсавет размешчаны на паўднёвым захадзе раёна, мяжуе з горадам Клімавічы, Родненскім, Гусаркаўскім і Лабжанскім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Касцюковіцкім, Краснапольскім і Чэрыкаўскім раёнамі Магілёўскай вобласці.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Асмолавіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Балешын, Кукуеўка, Лубянка, Мядзведаўка і Сямёнаўка)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. 25 чэрвеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Савініцкага сельсавета. 28 снежня 2007 года скасавана вёска ВазнясенскРешение Климовичского районного Совета депутатов от 28 декабря 2007 г. № 5-10 Об упразднении сельских населенных пунктов Лозовицкого, Тимоновского и Милославичского сельсоветов . 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзена вёска Рэут, якая знаходзілася ў падпарадкаванні Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэтаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области . 21 снежня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Высакоўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: аграгарадок Высокае, вёскі Аўтухоўка, Высокая Буда, Жэўжык, Клоў, Мяжэнін, Слабада, Торчанка, Яноўка, пасёлкі Красавічы і Новы Строй)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .

Склад У склад сельсавета ўваходзіць 25 населеных пунктаў (2013 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва Гаспадаркі Аўтухоўка вёска 15 6 Балешына вёска 30 15 Буда вёска 33 20 Высокае аграгарадок 364 160 Гірэевічы вёска 37 23 Дарагінь вёска 36 16 Жадунька вёска 5 2 Жэўжык вёска 5 4 Клоў вёска 3 3 Красавічы пасёлак 75 53 Кукуеўка вёска 31 16 Лубянка вёска 8 6 Мядзведаўка вёска 14 11 Мяжэнін вёска 16 11 Новы Строй пасёлак 1 1 Плюшчава вёска 12 6 Рысін вёска 21 13 Рэут вёска 58 40 Слабада вёска 31 20 Стайкі вёска 15 12 Сямёнаўка вёска 8 5 Торчанка вёска 23 15 Ціманава аграгарадок 1858 703 Яноўка вёска 30 17 Ясная Паляна вёска 2 2Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 2020 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,2 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,5 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года. Станам на 2013 год насельніцтва Ціманаўскага сельсавета складала 2731 чалавек. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 2065 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе