Міласла́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Мілаславічы.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мілаславіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Склімінскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с., 11 красавіка 1960 года — тэрыторыя скасаваных Звянчаткаўскага і Макеевіцкага сельсаветаўРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. У 1965 годзе ў склад Кісялёвабудскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Звянчатка, Іванаўск, Кавалёўка 1-я, Кавалёўка 2-я, Папаратка, Сялец, Фёдараўка, Шасцёраўка)Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 5 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)..
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя населеныя пункты: Мілаславічы, Іванава Слабада, Мікалаеўка, Дыдзіна, Тратны Кут.
У красавіку 1960 года ў склад сельсавета ўвайшлі вёскі Макеевічы, Перавалошня, Гулькі, Соўна, Піцер, Ільюхіна, Прыволле (уваходзілі ў склад скасаванага Макеевіцкага сельсавета),
У 1965 годзе ў склад сельсавета ўвайшлі вёскі Цітаўка, Тарасавічы, Варашылаўка, Данілаўка, Стары Стан, Склімін (уваходзілі ў склад скасаванага Склімінскага сельсавета).
28 снежня 2007 года скасаваны пасёлак ВарашылаўкаРешение Климовичского районного Совета депутатов от 28 декабря 2007 г. № 5-10 Об упразднении сельских населенных пунктов Лозовицкого, Тимоновского и Милославичского сельсоветов, 25 лістапада 2009 года — вёска Тратны КутРешение Климовичского районного Совета депутатов от 25 ноября 2009 г. № 19-7 Об упразднении сельских населенных пунктов Галичского, Гусарковского и Милославичского сельсоветов , 22 лютага 2011 года — пасёлак КрастоўскіРешение Климовичского районного Совета депутатов от 22.02.2011 г. № 9-10 Об упразднении сельского населенного пункта Крестовский Милославичского сельсовета, 27 снежня 2013 года — вёска ЦімошкіРешение Климовичского районного Совета депутатов от 27 декабря 2013 г. № 39-12 Об упразднении сельского населенного пункта Тимошки Милославичского сельсовета . 2 чэрвеня 2023 года да сельсавета далучана частка скасаванага Галіцкага сельсавета (18 населеных пунктаў: вёскі Арцёмаўка, Васілёўка, Галічы, Завідаўка, Іванава Слабада, Касперка, Лядзешня, Мікалаеўка, Недзведзь, Післяціна, Пожар, Пуцімель, Пятроўка, Сабалёўка, Сакалоўка, Селішча, Стайкі і Фядотава Буда) сельсаветаўРешение Могилевского областного Совета депутатов от 2 июня 2023 г. № 47-12 Об изменении административно-территориального устройства Климовичского района Могилевской области.
Склад У склад сельсавета ўваходзяць 12 населеных пунктаў (на 2015 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва (2015 г.) Гаспадаркі (2015 г.) Данілаўка вёска 1 1 Ільюхіна вёска 0 0 Макеевічы аграгарадок 369 138 Мілаславічы аграгарадок 632 225 Перавалошня вёска 67 25 Піцер вёска 4 1 Склімін вёска 32 18 Стары Стан вёска 53 23 Тарасавічы вёска 14 9 Цітаўка вёска 30 8 Юр’евічы вёска 7 1 Якімавічы вёска 13 5Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета: Варашылаўка — пасёлак. Гулькі — вёска. Крастоўскі — пасёлак. Лыткаўка — вёска. Прыволле — вёска. Соўна — вёска. Тратны Кут — вёска. Цімошкі — вёска.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1271 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,7 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,4 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 918 чалавек.
Станам на 1 студзеня 2015 года ў Мілаславіцкім сельсавеце пражываў 1221 чалавек, на 1 студзеня 2021 года — 954 чалавекі.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мілаславіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе