Plaid Cymru — Па́ртыя Уэ́льса (; ) — левацэнтрысцкая палітычная партыя валійскіх нацыяналістаў. Адстойвае ідэі аддзялення Уэльса ад Вялікабрытаніі і стварэння незалежнай дзяржавы. Звычайна найбольшую падтрымку атрымлівае ў сельскіх раёнах паўночнага і заходняга Уэльса, сярод насельніцтва, якое размаўляе на валійскай. На парламенцкіх выбарах Вялікабрытаніі ў 2010 Партыя Уэльса атрымала 11,3 % галасоў усіх выбаршчыкаў УэльсаВынікі на сайце BBC.
Партыя мае адно дэпутацкае месца ў Еўрапарламенце з чатырох месцаў ад Уэльса, тры з 40 уэльскіх месцаў у палаце абшчын парламента Вялікабрытаніі, і 11 з 60 месцаў ва Уэльскай Асамблеі. Усяго ў шэрагах партыі налічваецца каля 10 тысяч чалавек.
«Plaid» цесна супрацоўнічае з Шатландскай нацыянальнай партыяй: яны ўтвараюць кааліцыю ў брытанскім парламенце, а таксама бяруць удзел у дзейнасці Еўрапейскага свабоднага альянсу.
Спасылкі Plaid Cymru — афіцыйны сайт
Катэгорыя:Палітычныя партыі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Палітыка Уэльса Катэгорыя:Партыі, якія прадстаўляюць нацыянальныя меншасці Уэльс Катэгорыя:Левацэнтрысцкія партыі