У 1931 годзе падвергся серыі разбуральных паводак (), паводле розных даных загінула ад 145 тысяч да 4 мільёнаў чалавекКейт Хадэк. Dealing with the Deluge на сайце pbs.org, 26 сакавіка 1996NOAA's Top Global Weather, Water and Climate Events of the 20th Century — Yangtze River Flood, 1931 на сайце noaanews.noaa.gov</ref>. Лічыцца найбуйнейшым стыхійным бедствам за ўсю задакументаваную гісторыю чалавецтваThe world's worst natural disasters на сайце cbc.ca, 8 мая 2008<ref>1931 China Floods — The Most Devastating Flood of the 20th Century на сайце history.cultural-china.com.

Хроніка падзей З 1928 па 1930 год у Кітаі панавала засуха. Зіма 1930/1931 гадоў выдалася снежная, увесну выпала шмат дажджоў, і рэкі пачалі перапаўняцца. Ліўні працягнуліся і ўлетку, іх пік прыйшоўся на ліпень — жнівень 1931 года. Таксама назіралася небывалая актыўнасць цыклонаў: за адзін толькі ліпень таго года над рэгіёнам іх прайшло сем штук, у той час як нормай з'яўляецца два ў год.

Да ліпеня выйшлі з берагоў найбуйнейшыя рэкі краіны: Янцзы, Хуайхэ, Хуанхэ. Неўзабаве высокая вада дайшла да Нанкіна, сталіцы краіны ў той час, і амаль цалкам яго разбурыла. Да 19 жніўня ўзровень вады перавышаў норму на 16 метраў. Увечар 25 жніўня вада ўвайшла ў Вялікі канал, змыла дамбы, у тую ноч патанула каля 200 тысяч чалавек, большасць з якіх, натуральна, спалі.

У сувязі з велізарнай колькасцю трупаў у рэгіёне пачаліся эпідэміі халеры і тыфу, з-за адсутнасці харчавання фіксаваліся выпадкі дзетазабойства і канібалізму.

Рэакцыя ўрада Гаміньданскі ўрад арганізаваў камісію для дапамогі пацярпелым, але ў сувязі з грамадзянскай вайной фінансаванне было мізэрным, і ўся дапамога вылілася ў пабудову некалькіх маленькіх дамбаў уздоўж Янцзы. У 1953 годзе, калі да ўлады прыйшлі камуністы, па берагах Янцзы праехаў Маа Цзэдун, распавядаючы пра планы па хуткім будаўніцтве найвялікшага гідратэхнічнага збудавання — «Тры цясніны», якое назаўжды засцеражэ жыхароў рэгіёна ад паводак. «Цясніны» былі пабудаваны праз шмат гадоў пасля смерці Маа і зарабілі толькі ў 2012 годзеЭма Кларк. Breathtaking force: World's most powerful dam opens in China as gushing water generates the same power as FIFTEEN nuclear reactors на сайце dailymail.co.uk, 25 ліпеня 2012.

Гл. таксама Паводка на Хуанхэ 1938 года

Спасылкі 1931年江淮异常梅雨 на сайце cqvip.com The Great Floods Of 1931 At Gaoyou на сайце aboutgaoyou.com Get Ready to Swim: the World's Worst Floods in History на сайце amog.com Самая вялікая паводка ў свеце на сайце samogo.net Топ-10 самых смяротных прыродных катастроф у гісторыі — № 1 на сайце ''t0p-10.ru

Катэгорыя:Стыхійныя бедствы 1931 года Катэгорыя:Паводкі ў Кітаі Катэгорыя:Янцзы