Сярэднешатландская нізіна () — нізінныя раёны ў паўночнай частцы вострава Вялікабрытанія, якая раздзяляе Паўночна-Шатландскае нагор’е і Паўднёва-Шатландскае ўзвышша. На паўночным захадзе мяжой лічыцца лінія ад Дамбартана да Стонхейвена. Заходні бераг нізіны абмежаваны залівам Ферт-оф-Клайд; ва ўсходні ўразаюцца Ферт-оф-Тэй і Ферт-оф-Форт.
Нізіна складзена чырванаколернымі пясчанікамі, сланцамі і вапнякамі, перакрытымі чахлом марэны. Месцамі сустракаюцца астанцавыя кражы і ўзгоркі пераважна са старажытных вывергнутых парод. Маюцца радовішчы каменнага вугалю. Па схілах кражаў і ўзгоркаў — хваёвыя і бярозавыя лясы, верасовыя пусткі.
Нізіна густа населена. На ёй размешчаны найбуйнейшыя гарады Шатландыі: Глазга і Эдынбург, а таксама драбнейшыя Стэрлінг, Данды і іншыя. У гістарычны раён Лоўленд таксама ўключаюць Паўднёва-Шатландскае ўзвышша.
Зноскі
Катэгорыя:Геаграфія Шатландыі Катэгорыя:Раўніны Вялікабрытаніі Катэгорыя:Нізіны паводле алфавіта