Іаган Матэус Бехштэйн (; 11 ліпеня 1757, Вальтэрсгаўзен — 23 лютага 1822) — арнітолаг, заолаг, батанік і ляснічы, нарадзіўся ў герцагстве Гота, наведваў гімназію ў Гоце, а затым вывучаў багаслоўе ў Іене; у 1785 годзе Бехштэйн стаў выкладаць прыродазнаўства і матэматыку ў у прыгарадзе Вальтэрсгаўзена.
Упершыню звярнуў на сябе ўвагу сачыненнем: «Gemeinnützige Naturgeschichte Deutschlands» (4 тома, Лейпцыг, 1789—1795; 2-е выд., 1801—1809).
З прычыны таго, што прапанаваны ім у 1791 годзе герцагу Гоцкаму план навучальнай установы для выкладання лесазнаўства не быў прыняты, ён у 1794 годзе сам заснаваў такую навучальную ўстанову ў маёнтку Кемнат каля Вальтэрсгаўзена. У той жа час ён заснаваў лясное і паляўнічае таварыства, якое выдавала свае цыдулкі (Annalen) і часопіс «Дыяна». Нягледзячы на тое, што навучальная ўстанова яго было выдатна арганізавана, Бехштэйн не мог атрымаць ад урада ніякай падтрымкі для яе і таму прыняў прапанову заняць месца дырэктара ў зноў заснаванай Мейнінгенскай лясной акадэміі. Сярод прадметаў яго цікавасці была і акварыумістыка. Бехштэйн трымаў у навуковых мэтах вялікую колькасць рыб і земнаводных.
Бібліяграфія З яго шматлікіх сачыненняў заслугоўваюць асаблівай увагі: «Forstinsectologie» (3 т., Гота, 1818); «Forstbotanik» (Эрфурт, 1810; 5 выд. Белена, 1841—1842) и особенно «Forst— und Jagdwissenschaft nach allen ihren Theilen» (5 томаў, Эрфурт, 1818—1821), якое было працягнута Лаўрапам; «Abbildungen naturhistorischer Gegenstände» (8 томаў, Лейпцыг, 1783—1810, 2 выд. у 6 тамах, 1816—1823) «Naturgeschichte der Hof- und Stubenvögel» (5 выданне Бергэ, Лейпцыг, 1870 год). См. L. Bechstein, «Johann Matth. Bech. und die Forstakademie Dreissigacker» (Мейнінген, 1855).
Спасылкі
Катэгорыя:Заолагі Германіі Катэгорыя:Акварыумістыка Катэгорыя:Батанікі Германіі Катэгорыя:Арнітолагі Германіі