Яршо́ўка, Ярцоўка, Яршуйка, Чарняўка — рака ў Маладзечанскім і Валожынскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Іслач.

Даўжыня ракі 30 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» , плошча вадазбору 225 км². Пачынаецца каля вёскі Шалыгі ў Маладзечанскім раёне, упадае ў Іслач за 3 км на паўночны захад ад Ракава. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 200—500 м. Пойма двухбаковая. Рэчышча на працягу 10 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй па цячэнню ад вёскі Зарэчча звілістае. Асноўныя прытокі: Дараўлянка, Каскруўка, Запруддзе.

Уздоўж ракі населеныя пункты Зарэчча, Адамаўцы, Яршэвічы, Кісялі, Цішкаўшчына.

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Іслачы Катэгорыя:Рэкі Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Рэкі Валожынскага раёна