Уладзіслаў ЛакетакІмя і мянушка Уладзіслаў I Лакетак паводле БЭ у 18 т. — Т. 16. — С. 216. (; паміж 3 сакавіка і 19 студзеня 1261 — ) — князь Куявіі і Добжыня (1267—1275; пад апекай маці), удзельнае кіраванне сумесна з братамі (1275—1288), князь брэст-куяўскі і серадзскі (1288—1300), князь сандомежскі (1289—1292); леннік караля чэшскага Вацлава II (1292—1300) і рэгент у Добжынскім княстве (1293—1295), князь ленчыцкі (1294—1300), князь вялікапольскі і паморскі (1296—1300). Пасля канфлікту з Вацлавам II Чэшскім знаходзіўся ў выгнанні (1300—1304); мяркуецца, што браў удзел ва ўрачыстасцях вялікага юбілею 1300 года, арганізаванага Папам Баніфацыем VIII, знаходзіўся ў галіцкіх і славацкіх землях. Вярнуўшыся з выгнання, на чале венгерскіх атрадаў заехаў у Кракаў (1306), распаўсюдзіў сваю ўладу на Малую Польшчу і Усходняе Памор’е. У 1314 годзе далучыў да Малой Польшчы Вялікую Польшчу і вёў барацьбу за аб’яднанне ўсіх польскіх зямель. У 1320 годзе стаў каралём польскім (1320—1333). У 1327 годзе абмяняў серадзкія і ленчыцкія землі на інаўроцлаўскія і добжынскія. У 1329 годзе страціў добжынскія землі, а ў 1332 годзе — Куявію. Мянушку Лакетак () атрымаў з-за свайго малога росту (паводле некаторых крыніц — 140 см).

Найбольш важнымі дасягненнямі Уладыслава Лакетка на шляху да каралеўскага трона лічыцца задушэнне паўстанняў кракаўскага войта Альберта і познаньскага войта Пшэмка, а таксама ўмелая дыпламатычная дзейнасць.

Унук Конрада Мазавецкага, сын Казіміра I Куяўскага. Бацька Казіміра III Вялікага.

Князь Польскі з мая па чэрвень — ліпень 1305 года (1-ы раз), са жніўня — верасня 1306 па 1311 год (2-гі раз), з чэрвеня 1312 года па 20 студзеня 1320 года (3-ці раз).

Генеалогія Уладзіслаў Лакетак быў трэцім сынам Казіміра I, які меў двух сыноў ад першага шлюбу з Канстанцыяй Урацлаўскай: Лешка Чорнага і Жэмомысла Інаўроцлаўскага. Ад шлюбу Казіміра з Еўфражынай Апольскай Уладзіслаў быў найстарэйшым сынам. Ён атрымаў імя ў гонар свайго дзядзькі па мацярынскай лініі — апольскага князя Уладзіслава.

Пачатак княскай улады У 1267 годзе, калі Лакетку было 7 гадоў, ягоны бацька памёр, у выніку чаго яны разам з братамі і сястрой выхоўваліся маці, якая стала рэгентам у раёнах, не занятых старэйшымі братамі Лакетка, у Куявіі, на добжыньскіх і ленчыцкіх землях. Пасля смерці бацькі Лакетак адправіўся ў Кракаў да свайго блізкага сваяка Баляслава V Сарамлівага. У 1275 годзе стаў кіраваць удзельна са сваімі братамі, Казімірам II і Зямовітам. У 1287 ці 1288 годзе паміж братамі адбыўся падзел улады, у выніку чаго Уладзіслаў стаў князем брэст-куяўскім, а ў 1288 годзе таксама князем серадзкім пасля смерці свайго зводнага брата Лешка Чорнага.

Да 1288 года засталося мала сведчанняў пра дзеянні Уладзіслава. У 1273 годзе ён удзельнічаў у арбітражы князя Баляслава II Набожнага, які меў замірыць яго і яго маці Еўфражыну з крыжакамі Тэўтонскага ордэна. У 1277 годзе вобласці, якія знаходзіліся ў руках Уладзіслава Казіміравіча былі захопленыя літоўцамі, якія вярнуліся ў ВКЛ пасля захопу ваеннаполанных і выкрадання грошай. Гэта быў кошт за тое, што сыны Еўфражыны былі звязаныя з Баляславам Сарамлівым, які ў гэты час канфліктаваў з князем Мазовіі Конрадам II, з-за зямлі якога і адбылося ўварванне. Праз два гады, у 1279 годзе, згодна з Іпацьеўскім летапісам Лакетак быў адным з прэтэндэнтаў на ўладу ў Малапольшчы пасля смерці Баляслава Сарамлівага.

Пасля набыцця ўлады ў Кракаве і ў Сандомежы ў 1979 годзе праз Лешка Чорнага Лакетак разам з малодшымі братамі быў верным свайму паходжанню, у выніку чаго меў адзіны герб разам з усімі сынамі Казіміра Куяўскага, паўлеў-паўарол, а пазней заўсёды выступаў у якасці саюзніка свайго старэйшага брата. У 1280 годзе дапамагаў саюзніку Лешка, мазавецкаму князю Баляславу II у барацьбе супраць Конрада II, здолеўшы захапіць Яздаў. Магчыма, што ў 1284 годзе ў прысутнасці Лешка Чорнага і Пшэмысла II, вялікапольскага князя ў Серадзе, абмяркоўваўся шлюб Уладзіслава са стрыечнай сястрой Пшэмысла Ядвігай. У жніўні наступнага года разам з Пшэмыслам II і зводным братам Жэмомыслам Куяўскім прысутнічаў пры заканчэнні перабудаванага Сулеюўскага кляштара, а менавіта пры заняцці новага кляштара ванхоцкімі манахамі. Пасля гэтага Лакетак зноў з’явіўся ў Мазовіі, дзе падтрымліваў, імаверна ад імя Лешка Чорнага, Баляслава II у супрацьстаянні з Конрадам II пасля таго, як 15 жніўня 1286 года, апошні ўзяў уладу ў сталічным Плоцку. У адказ на дзеянні праціўнікаў Конрад зноў нацкаваў на іх літоўскія войскі, якія ў 1287 годзе заваявалі Добжынь.

Барацьба за ўладу ў Кракаве (1288—1292) 30 верасня 1288 года памёр князь кракаўскі і серадзкі Лешак Чорны, перадаўшы ўладу ў Серадзкім княстве свайму зводнаму брату Уладзіславу Лакетку. З гэтага часу ён стаў князем Брэста Куяўскага і Серадзі. Смерць Лешка выклікала пачатак барацьбы за ўладу ў сталічным Кракаве, асноўнымі прэтндэнтамі на якую былі Баляслаў II Мазавецкі і ўроцлаўскі князь Генрых IV Пробус. Лакетак падтрымліваў Баляслава ў гэтай барацьбе. Генрых абапіраўся на падтрымку нямецкага патрыцыяту і шляхты і атрымаў уладу ў сталіцы ў канцы 1288 года. Баляслаў не здаваўся і пры падтрымцы куяўскіх войскаў Уладзіслава, свайго іншага брата Казіміра II Ленчыцкага і, магчыма, войскаў Пшэмысла II 26 лютага 1289 года пад Севежам ў Сілезіі атакаваў кааліцыю праціўнікаў: Генрыка III Глагоўскага, Бойкі I Апольскага і Пшэмысла Сцынаўскага. Крывавая бітва, у якой загінуў Пшэмка Сцынаўскі, скончылася поўнай перамогай мазавецка-куяўскіх войскаў.

Пасля бітвы пад Севежам Баляслаў II па невядомых прычынах не стаў прэтэндаваць на ўладу ў Малапольшчы, а Уладзіслаў Лакетак пачаў тытулавацца князем Кракава і Сандаміра. Дамінаванне не было сталым, і, нягледзячы на перамогі пад Скалай і пад Свенцыцэ, Лакетак быў вымушаны бегчы з горада з-за Пробуса, выратаўшыся толькі дзякуючы дапамозе францысканцаў. У другой палове 1289 года князь куяўскі здолеў умацаваць сваю ўладу ў Сандамірскім княстве.

Смерць князя ўроцлаўскага Генрыха IV 23 чэрвеня 1290 года і атрыманне кракаўскага трона Пшэмыслам II прывяло да павелічэння падзелу двух княстваў: Кракаўскага і Сандамірскага. Дакладна невядома, у якіх адносінах былі князь Вялікапольшчы і Лакетак, але вельмі імаверна, што яны былі сяброўскімі, што прывяло да таго, што падзел адбываўся без кровапраліцця ў выніку дыпламатычнага ўрэгулявання паміж князямі. Тым не менш, магчыма, што іхнія адносіны былі напружанымі або нават варожымі. Пшэмысл без праблем асвоіў Вавельскі замак, аднак з самага пачатку змагаўся з унутранай апазіцыяй (частка якой падтрымлівала Уладзіслава Лакетка, а частка чэшскага манарха Вацлава II) і ўжо ў верасні 1290 года пакінуў Кракаў і адправіўся ў Вялікапольшчу. У той жа час, увосень 1290 года, Лакетак, у мэтах павелічэння свайго міжнароднага ўплыву, выдаў сваю пляменніцу Фенэну за вугорскага караля з дынастыі Арпадаў — Андраша III.

У сярэдзіне 1291 года Пшэмысл II канчаткова адмовіўся ад улады ў Кракаве, у выніку чаго тая дасталася Вацлаву II. У адрозненне ад свайго стрыечнага брата Уладзіслаў вырашыў змагацца за ўладу ў Малапольшчы, выкарыстоўваючы дапамогу Андраша III. У 1292 годзе чэшскія войскі, дзякуючы колькаснай перавазе і дапамозе сілезкіх князёў і маркграфа брандэбурскага перамаглі Лакетка ў Сандаміры, выгнаўшы таго з княства і змусіўшы яго ўцякаць у Серадз. Пасля паспяховай аблогі Серадзкага княства Уладзіслаў Лакетак разам са сваім братам Казімірам II апынуўся ў палоне. 9 кастрычніка 1292 года было падпісана пагадненне, у адпаведнасці з якім Уладзіслаў адмаўляўся ад прэтэнзій на Малапольшчу і прысягнуў на вернасць чэшскаму кіраўніку, у абмен на што яны засталіся пры сваіх куяўскіх уладаннях.

Супрацоўніцтва з Пшэмыслам II (1293—1296) Апошнія няўдачы і пагрозы з боку Вацлава II прывялі да сустрэчы Пшэмысла II і Уладзіслава, канкурэнтаў на кракаўскі трон, у студзені 1293 года ў Калішы з мэтай распрацоўкі адзінай стратэгіі для ліквідацыі чэшскай пагрозы. Непрымірымыя праціўніка сустрэліся разам з дапамогай арцыбіскупа гнязненскага Якуба Швінкі (арцыбіскуп атрымаў абяцанневялікіх даходаў з саляных шахтаў у выпадку перамогі Малапольшчы). 6 студзеня 1293 года князі падпісалі сакрэтную дамову (у перамовах таксама ўдзельнічаў Казімір II Ленчыцкі), каб падтрымліваць намаганні адно аднаго для вяртання ў Кракаў. Імаверна, тады ж было падпісанае пагадненне аб выжыванні, якое мусіла гарантаваць узаемную спадчыну ў выпадку вяртання Кракава. Хутчэй за ўсё, тады ж Уладзіслаў Лакетак ажаніўся з Ядзвігай — дачкой Баляслава II Набожнага, дзядзькі Пшэмысла II. Ужо ў 1294 годзе з’явілася патрэба ў пераглядзе сакрэтнай дамовы з-за смерці Казіміра II Ленчыцкага ў выніку барацьбы супраць літвінаў, калі яго землі перайшлі да Лакетка. 26 чэрвеня 1295 года саюзнік куяўскага князя Пшэмысл II быў каранаваны польскім каралём са згоды Папы Рымскага. Меркаванне Уладзіслава Лакетка на гэты конт невядомае. Тым не менш, новы кароль кіраваў усяго сем месяцаў, бо ўжо 8 лютага 1296 года Пшэмысл II быў забіты ў выніку змовы брандэбургскіх маркграфаў.

Набыццё ўлады ў Вялікапольшчы і на Памор’і Паводле ўмоваў пагаднення чатырох князяў, землі Пшэмысла II пасля ягонай смерці мусілі перайсці да ягонага стрыечнага брата Генрыка, князя глагоўскага. Аднак супраць такога рашэння выступілі князі Вялікапольшчы і Памор’я. Пасля смерці Пшэмысла яны склікалі савет, на якім абвясцілі пра перадачу ўлады ў абодвух рэгіёнах Уладыславу Лакетку, заявіўшы, што той мае больш правоў на ўспадкаванне зямель. Прававой асновай, якой яны тлумачылі правы Лакетка на ўспадкаванне, быў ягоны шлюб з Ядзвігай, блізкай сваячкай памерлага караля. Уладзіслаў Лакетак як муж Ядзвігі, дачкі Баляслава, князя калішскага, мог распаўсюджваць свае прэтэнзіі толькі на Каліш, бо Баляслаў абяцаў яму землі ў Вялікапольшчы альбо 120 грыўняў у якасці пасагу. На землі правоў у Лакетка наогул не было спадчынных правоў.

Пасля гэтага Генрык III адправіўся ў Вялікапольшчу з вялікім войскам. Імаверна, бітваў не было, бо Уладзіслаў Лакетак, які намагаўся атрымаць уладу ад вялікапольскіх паноў, заўсёды вызнаваў за Генрыкам права на гэтыя землі. 10 сакавіка 1296 года ў Кшывіні бакі прыйшлі да пагаднення, паводле якога Лакетак пагадзіўся аддаць глагоўскаму князю частку зямель на захад і поўдзень ад рэк Обра і Варта ажно да вусця Нотаці, а таксама зацвердзіць ягонае права на ўспадкаванне тытула ў выпадку бяздзетнай смерці (у той час у Лакетка не было сыноў). Такім чынам, пасада магла перайсці старэйшаму сыну Генрыка III — Генрыку IV Вернаму, якога ўсынавіў куяўскі князь з гэтай нагоды. Апроч таго, Генрык IV мусіў атрымаць княства познаньскае па дасягненні паўналецця, у незалежнасці ад таго, ці нарадзяцца ў Лакетка сыны.

Пагадненне ў Кшывіні не вырашыла ўсіх спрэчных пытанняў паміж князямі, улічваючы той факт, што на свет хутка з’явіўся родны сын Уладзіслава. Кіраванне Лакетка ў Вялікапольшчы не было паспяховым, бо пачалі распаўсюджвацца бандыцкія рухі і расла ўнутраная апазіцыя на чале з Анджэям Зарэмбам (ёсць меркаванне, што Анджэй наслаў на Лакетка праклён царквы). Апроч таго, арцыбіскуп Якуб Свінка, бачачы, што Лакетак мае праблемы з належным кіраваннем краем, усё больш аддаляўся ад свайго былога пратэжэ. У 1298 годзе ў Косцяне паміж апазіцыяй Вялікапольшчы і Генрыкам III было заключанае пагадненне, паводле якога наўзамен на высокія пасады ў адноўленым каралеўстве апазіцыя абяцала падтрымаць ягоную кандыдатуру на трон Вялікапольшчы.

Уцёкі з Польшчы. Падарожжа ў Рым Тым не меш, пагроза для ўлады Лакетка прыйшла з іншага боку. З куяўскім князем вырашыў расправіцца кароль Багеміі (з 1297 года) Вацлаў II. У 1299 годзе ў Кленцы было заключанае пагадненне, згодна з якім Уладзіслаў Лакетак абавязваўся вызнаць над сабой панаванне Вацлава, а наўзамен атрымліваў 400 грыўняў і васьмігадовыя даходы з руднікоў у Олькушы. Тым не менш, Лакетак не стрымаў умоваў пагаднення, і ў 1299 годзе Вацлаў II арганізаваў новую ваенную выправу, у выніку якой Лакетак мусіў ратавацца ўцёкамі з краіны.