Міхаі́л Па́ўлавіч Па́руснікаў (, — , ) — рускі і беларускі савецкі архітэктар, правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР (1950), акадэмік АН БССР (1950; член-карэспандэнт з 1947). Педагог, прафесар (з 1948). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1968)
Біяграфія У 1913—1918 гадах навучаўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і дойлідства, затым да 1924 года ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрняў. Вучань С. В. Наакоўскага і І. В. Жалтоўскага.
З 1924 года працаваў у архітэктурна-праектных арганізацыях Масквы. У 1934—1941 гадах адначасова выкладаў у Маскоўскім архітэктурным інстытуце.
У 1941—1944 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік Акадэміі архітэктуры СССР, у 1944—1948 — кіраўнік архітэктурна-праектных майстэрняў Камітэта па справах архітэктуры СССР. З 1948 года прафесар Маскоўскга архітэктурнага інстытута.
Распрацаваў праекты жылых і грамадскіх будынкаў для шмат якіх гарадоў СССР, асноўныя прынцыпы і прыёмы планіроўкі і забудовы сельскіх населеных пунктаў новага тыпу.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1936 года.
Навуковая дзейнасць Апублікаваў шэраг навуковых прац па тэорыі і гісторыі архітэктуры, у тым ліку: «Аб прынцыпах комплекснага серыйнага праектавання жылых дамоў» (Архітэктура СССР. 1953. № 12) і «Аб досведзе праектавання серыі тыпавых дамоў сярэдняй паверхавасці» (Архітэктура СССР. 1955. № 2).
Праекты і пабудовы Будынкі электрастанцый у Нагінску Маскоўскай вобласці (1926) і Кіеве (1929)
Астрахань Аўтар праекта планіроўкі і забудовы Астрахані (1930).
Масква Павільён машынабудавання і аўдыторыя на Усерасійскай сельскагаспадарчай і саматужна-прамысловай выстаўцы (1923) Шэраг жылых дамоў на праспекце Міру (1936).
Яраслаўль Будынак з аркай на Чырвонай плошчы Яраслаўля (1936).
Мінск Адзін з аўтараў забудовы Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны. Ансамбль Ленінскага праспекта (1945—1954, у сааўтарстве; пракладзены і забудаваны ў 2-й палове 1940—1960-х гадоў; Дзяржаўная прэмія БССР 1968); Адміністрацыйны будынак (1945—1947); Дзяржбанк БССР (1950); Удзельнічаў у распрацоўцы праекта планіроўкі і забудовы цэнтра і першай чаргі Ленінскага праспекта (цяпер праспект Незалежнасці); Праект планіроўкі і забудовы цэнтра і Цэнтральнай плошчы (цяпер Кастрычніцкая плошча; 1946—1954, у суаўтарстве); Жылыя дамы і мост праз р. Свіслач (усе 1946—1954, у суаўтарстве); Спартыўны комплекс «Дынама» (усё ў 1946—1954, у суаўтарстве).
Узнагароды Ордэн Леніна; Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга; медалі; Дзяржаўная прэмія БССР.
Памяць
Імя архітэктара, аднаго са стваральнікаў пасляваеннай планіроўкі Мінска Міхаіла Паруснікава ў 2025 годзе нададзена адной з вуліц у Мінску (; ).
Літаратура
Весці АН БССР. Серыя фізіка-тэхнічных навук. 1968. № 3. Окуневская Т. К. «Татьянин День» (воспоминания), Москва, Вагриус, 2005, стр. 173.
Спасылкі
Міхаіл Паўлавіч Паруснікаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі архітэктуры СССР