Вако́ліца або ако́ліца — тып сельскіх паселішч, звычайна размешчаных паблізу вёсак або сёл і абнесеных агароджай, дзе жыла шляхта (якая ад гэта і звалася ваколічнай шляхтай), такім чынам, назвай падкрэслівалася саслоўнае адрозненне паселішча.

Ваколіцы ўзніклі разам з засценкамі ў выніку валочнай рэформы другой паловы XVI стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўскім. Пасля правядзення парцэляцыі, то-бок вылучэння для вёсак плошчаў пад палі і ўгоддзі, землі за межамі (сценкамі) гэтых надзелаў называлі засценкамі і пачалі надаваць або здаваць дробнай шляхце і служылым людзям С. 22.. У Беларусі аколіцы захоўваліся да першай чвэрці XX стагоддзя. У 1923 годзе ў Беларускай ССР было 83 аколіцы, у 1938 годзе іх аднеселі да катэгорыі вёсак.

Агульнаславянскі тэрмін «ваколіца» значыў наваколле, акругу або агароджу вакол вёскі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты