Троіцкая царква ў Гергеці () — праваслаўны храм, размешчаны на вышыні 2170 м ля падножжа Казбека ўздоўж Ваенна-Грузінскай дарогі ў грузінскай вёсцы Гергеці на правым беразе Чхеры (прыток Церака), прама над пасёлкам Сцяпанцмінда.

Пабудаваная ў XIV стагоддзі святыня з'яўляецца адзіным крыжова-купальным храмам у вобласці Хеві. Каля храма захавалася сярэднявечная званіца.

Падчас нашэсця на Тбілісі персаў (1795 год) у Гергеці хавалі крыж святой Ніны. У савецкі час царква была зачынена, цяпер вернутая Грузінскай праваслаўнай царквы.

Спасылкі Траецкі храм у Гергеці, апісанне

Катэгорыя:Храмы Грузінскай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Грузіі