Герэра — народ, жыве ў асноўным у Намібіі, а таксама ў Батсване і Анголе. Размаўляюць на мове герэра групы банту. Налічваецца каля 240 тыс. чалавек. Вернікі — пратэстанты, частка захоўвае традыцыйныя вераванні. Асноўны занятак — жывёлагадоўля.

У Намібіі ў большасці выпадкаў яны працуюць на фермах і гандлююць, у гарадах — гандляры і рамеснікі. У Анголе герэра займаюцца пераважна жывёлагадоўляй. На тэрыторыі Намібіі герэра жывуць як група прадстаўнікоў свайго племя ў Каакалендзе (Kaokoland), дзе ў рэзервацыі знаходзіцца племя хімба.

У 1904—1907 гадах пры падаўленні паўстання нямецкімі войскамі знішчана каля 65 000 чалавек герэра (80 % племя).

Спасылкі Герэра на Ethnologue: Languages of the World'', 15th edition. SIL International. Africa on the Matrix: Herero People of Namibia  — Фатаграфіі і дадатковая інфармацыя.

Катэгорыя:Народы Паўднёвай Афрыкі Катэгорыя:Народы Анголы Катэгорыя:Народы Намібіі Катэгорыя:Народы Батсваны Катэгорыя:Народы банту