На Купалле — музычны сінтэтычны спектакль, пастаўлены ў БДТ-1 у 1921 годзе, які пратрымаўся некалькі гадоў у рэпертуары тэатраСын сваёй эпохі па аднайменнай драме М. Чарота «На купалле» Е. Міровічам.
Гісторыя стварэння п'есы
Першаму Беларускаму дзяржаўнаму тэатру патрабавалася пастаноўка, якая мела б арыгінальную драматургію, каб надаць тэатру непаўторную адметнасць, звязаную з нацыянальным каларытамЛаўшук С. С. Драматургія // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. Мн., 1999. С. 134—166.. Е. Міровіч, які замяніў Ф. Ждановіча на пасадзе мастацкага кіраўніка тэатра, запрасіў да супрацоўніцтва ўсіх беларускіх пісьменнікаў. Адным з першых адклікнуўся на запрашэнне Міхась Чарот. Ён быў знаёмы з тэатральнай спецыфікай, бо ў свой час быў задзейнічаны як акцёр у пастаноўках Першага беларускага таварыства драмы і камедыі і тэатра Галубка, таксама ім былі ўжо напісаны камедыя «Жаніх без шлюбу» (1919), драма «Слуцкая варона» (1920), аднаактавыя п'есы для дзяцей «Данілка і Алеська» (1919), «Пастушкі» (1920). Для БДТ-1 М. Чарот прапанаваў драму «На Купалле», заснаваную на народнай легендзе аб кветцы шчасця і яе пошуках у купальскую ночРазгром нацыянальнага руху ў Беларусі.
Рэжысёрам-пастаноўшчыкам новага спектаклю стаў мастацкі кіраўнік тэатра Е. Міровіч, кампазітарам У. Тэраўскі, балетмайстарам шматлікіх танцавальных уставак К. Алексютовіч, а мастаком К. Елісееў.
Акцёры
Першай выканаўцай галоўнай ролі Алесі, была Алеся Александровіч, сяброўка М. Чарота, якая таксама спявала ў хоры У. ТэраўскагаНаш край в новой энциклопедии . Ролю Данілы выконваў Генрых ГрыгонісЯўген Рамановіч «Беларуская хатка».
Апісанне спектакля
П'еса «На Купалле» была, несумненна, новым словам у літаратуры Беларусі, але яна ўзнікла на шматвяковай традыцыі народнай творчасці, арыентацыя на якую засцерагала беларускую драматургію ад касмапалітычнай безаблічнасці. Выкарыстанне народна-паэтычных прынцыпаў адлюстравання рэчаіснасці адбывалася не шляхам механічнага капіравання фальклорных сюжэтаў, элементаў іх паэтыкі, а ў выніку творчага пераасэнсавання, бо мастацкі метад у фальклоры прынцыпова адрозніваецца ад мастацкага метаду ў літаратуры. Спектакль, заснаваны на народнай аснове, быў напоўнены народнымі мелодыямі, песнямі і танцамі.
Асноўны матыў п'есы Міхася Чарота «На Купалле» — пошукі шчасця, які ў той час быў надта папулярным у Беларусі. У п'есе нязмушана разгортваліся актуальныя праблемы, сучасныя часу.
Танцавальная частка
Балетмайстар К. Алексютовіч вырашыў харэаграфічную частку спектакля ў народным духу, у плане фальклорных скокаў. Так, з дзявочымі купальскімі карагодамі пераклікаліся пластычныя танцы русалак у сцэне сноўНачало белорусского советского балетного театра . У народныя танцы харэограф дадаваў класічныя элементы, ён паставіў русалак «на пальцы» ў карагодзе. У спектаклі ўпершыню на беларускай сцэне з'яўляюцца народныя хараводы, напрыклад, рэалізавана сцэнічная пастаноўка народнага танца «Кола»Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.. Гэтыя карагоды падкрэслівалі нацыянальны характар п'есы і, арганічна ўліваючыся ў драматургію спектакля, дапамагалі раскрыццю тэмы.
Крытыка
Працу рэжысёра З. Бядуля ацаніў найвышэйшай адзнакай, назваўшы яе ідэальнайСавецкая Беларусь. 1921. 23 лістапада. Маскоўскія тэатральныя аглядальнікі, якія пабачылі спектакль «На Купалле» ў 1923 г., калі БДТ-1 выязджаў у Маскву для ўдзелу ва Усерасійскай сельскагаспадарчай і саматужна-прамысловай выстаўцы, адзначыўшы, што гэты спектакль раскрыў рускаму гледачу душу беларускага народа лепш, чым бы гэта зрабілі дзесяткі спецыяльных навуковых артыкулаў.
Толькі ў 1920-я гады спектакль вытрымаў 432 паказыМаксiм IЎКIН. Як аўтарская «Купалінка» стала народнай песняй? .
Уплыў на культуру
Па п'есе «На Купалле» была пастаўлена опера «Квётка шчасця» А. Туранкова. Песня «Купалінка», якую многія лічаць народнай, з'яўляецца фрагментам музычнага суправаджэння спектаклю «На Купалле»Тузін шлягераў, пазбаўленых аўтараў .
П'еса была згублена, але паводле М. Куліковіча, тэкст М. Чарота і частка музыкі У. Тэраўскага былі захаваны беларускай эміграцыяйКуліковіч Мікола. Савецкая беларуская опэра // Спадчына № 6 — 1991. С. 75-88. .
Катэгорыя:Тэатр Беларусі Катэгорыя:Спектаклі