Фрыдрых II Штаўфен (; , Езі, правінцыя Анкона, Папская вобласць, цяпер Італія — , замак Фьёрэнціна каля Лучэры, правінцыя Апулія, Сіцылійскае каралеўства, цяпер Італія) — кароль Германіі (рымскі кароль) з 5 снежня 1212, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 22 лістапада 1220 г, кароль Сіцыліі (пад імем Федэрыка I, 1197—1212 і 1217—1250). З дынастыі Штаўфенаў, сын Генрыха VI і Канстанцыі Нарманскай, унук Фрыдрыха I Барбаросы і караля Сіцыліі Ражэра II. Кіраўнік Шостага крыжовага паходу (1228—1229).
Катэгорыя:Каралі сіцылійскія Катэгорыя:Гогенштаўфены Катэгорыя:Герцагі швабскія Катэгорыя:Каралі іерусалімскія Катэгорыя:Каралі германскія Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі» Катэгорыя:Удзельнікі Шостага крыжовага паходу