Лідзія Фёдараўна Ажгірэвіч (нар. , г. ) — беларускі геолаг. Доктар геолага-мінералагічных навук (1989).

Біяграфія Скончыла Далёкаўсходні політэхнічны інстытут (1954; Уладзівасток). З 1965 года на Беларусі, у Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце, з 1977 года ў Інстытуце геалагічных навук АН Беларусі, з 1994 года — у навукова-даследчым прадпрыемстве «Белгеа». Навуковыя працы па петраграфіі каменнага і бурага вугалю, гаручых сланцаў, паходжанні і размяшчэнні карысных выкапняў, катагенезе, літолага-фацыяльным і фармацыйным аналізе асадкавых тоўшчаў фанеразою Беларусі і іншых рэгіёнаў.

Навуковыя працы Буроугольная формация кайнозоя Белоруссии. Мн., 1981; Сланценосная формация верхнего палеозоя Белоруссии. Мн., 1982; Закономерности размещения и образования горючих ископаемых. Мн., 1986. Літаратура

Катэгорыя:Геолагі Беларусі