Паральдэгід, 2,4,6-трыметыл-1,3,5-трыаксан — цыклічны трымер ацэтальдэгіду, зручная форма яго захоўвання. Бясколерная вадкасць, тэмпература плаўлення 12,6 °C, тэмпература кіпення 124,4 °C, шчыльнасць 994,3 кг/м³. Раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры, хлараформе. Атрымліваюць полімерызацыяй ацэтальдэгіду пры 20 °C у прысутнасці салянай ці сернай кіслаты. Выкарыстоўваюць у вытворчасці ацэтатаў цэлюлозы, воцатнай кіслаты, воцатнага ангідрыду, гліаксалю, хларалю і інш. Аказвае слабае наркатычнае ўздзеянне.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Альдэгіды