Дора Бэйрак, Байрак (у дзявоцтве: Каплан, 23 студзеня 1895, Бабруйск — 24 красавіка 1994, Санта-Моніка) — яўрэйская паэтэса.
Біяграфія З рабочай сям’і. У 1913 эмігравала, жыла ў Бостане, скончыла тут пачатковую і сярэднюю школу. Жыла ў Каліфорніі. Друкавалася ў «Каліфорнер шрыфтн» і нью-ёркскіх «Моргн фрайгайт», «Ідышэ култур», «Замлунген». Удзельнічала ў стварэнні незалежнай газеты «Free Venice Beachhead» (1968). Выйшлі 2 кнігі яе вершаў. Ліхт ун шотн (Los Angeles, 1961), 180 ст. — Святло і цені Гезанген фун дзі тэг (Тэль-Авіў, 1977), 168 pp. — Песні дзён Падпісвалася на англійскай мове Dora Bayrack. Выйшла замуж за Ёсіфа Далевіча, другі раз за Тэадора Бэйрака, нарадзіла дзяцей: Сэма, Полін, Роберта, Джыні, Вольгу, Эндзі, мела ўнукаў.
Памяць У Лос-Анджэлесе ў раёне Веніс на пляжы ёсць мурал з яе вершамі.
Спасылкі Beyrek Dora
Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты ЗША