Эліяху Добкін () — яўрэйскі палітычны дзеяч, публіцыст. Адзін з падпісантаў дэкларацыі незалежнасці Ізраіля.
Біяграфія Бацька быў сіяністам, членам Бней-Машэ, дэлегатам кангрэсаў. Добкін вучыўся ў хедарах, у бабруйскай гімназіі, на юрыста ў Харкаўскім універсітэце. Пасля бальшавіцкай рэвалюцыі выехаў у Польшчу. У 1921—1931 гг. сакратар міжнароднага цэнтра Гехалуц, адначасна працаваў у Таварыстве падтрымкі імігрантаў (HIAS) і Таварыстве пашырэння працы (ORT). У 1932 годзе зрабіў алію, абраны членам працоўнай федэрацыі, загадчык у ёй цэнтра аліі. Дэлегат кангрэсаў. У 1933 годзе — член выканаўчага камітэта, загадчык аддзела аліі ў Яўрэйскім агенцтве.
Пісаў на іўрыце, таксама выступаў у варшаўскіх газетах на ідышы: Дос ворт (1933—1934), Дос нае ворт (1935—1937), Бафраюнг, Арбэтэр штымэ (1934—1939), Геатыд (у дадатку). На ідышы выдаў брашуру «Развіццё» (Дзі антвіклунг; 1932).
Бібліяграфія Га-алія вега-гацала бішэнот га-шоа (Іерусалім, 1945) — Алія і выратаванне ў час халакосту
Спасылкі Dobkin Eliyahu
Крыніцы
Катэгорыя:Палітыкі ІзраіляКатэгорыя:Грамадскія дзеячы ПольшчыКатэгорыя:Яўрэйскія публіцысты (ідыш)