Дзяніс Валер’евіч Юрчак () — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2015), дацэнт (2017).

Біяграфія Нарадзіўся 21 студзеня 1981 года ў вёсцы Перамонт Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці.

У 2003 годзе скончыў гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (ВДУ) па спецыяльнасці «Гісторыя Беларусі. Беларуская мова і літаратура», у 2006 годзе — аспірантуру пры ўніверсітэце па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2009 годзе скончыў юрыдычны факультэт ВДУ. У 2010—2011 гадах прайшоў перападрыхтоўку ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы па спецыяльнасці «Педагагічныя вымярэнні».

У 2004—2008 гадах працаваў выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П. М. Машэрава, у 2008—2009 гадах — старшым выкладчыкам. З 2009 па 2014 год з’яўляўся намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце гістарычнага факультэта. У 2014—2020 гадах працаваў дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі ўніверсітэта. У 2015 годзе абараніў дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук. У 2017 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта.

Паралельна з выкладчыцкай дзейнасцю працаваў у структурах дзяржаўнага кіравання. У 2014—2015 гадах быў галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта. У 2015 годзе стаў галоўным спецыялістам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, а з 2018 года — галоўным спецыялістам ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама.

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы ўключаюць гісторыю Беларусі, краязнаўства, міжнародныя адносіны, а таксама гісторыю турызму і падарожжаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі