Удму́рцкая Аўтано́мная Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (УАССР, , ) — аўтаномная рэспубліка ў складзе РСФСР. Сталіца рэспублікі — горад Іжэўск.

11 кастрычніка 1991 года перайменавана ва Удмурцкую Рэспубліку.

Гісторыя

27 снежня 1934 года Палітбюро ЦК УКП(б) разгледзела пытанне «Аб пераўтварэнні аўтаномнай Удмурцкай вобласці ў аўтаномную Удмурцкую рэспубліку» і прыняло рашэнне неадкладна правесці гэта пераўтварэнне праз УЦВК. 28 снежня 1934 года пастановай УЦВК Удмурцкая аўтаномная вобласць, якая існавала з нязначнымі тэрытарыяльнымі зменамі з 1920 года, была ператворана ва Удмурцкую АССР. 20 сакавіка 1935 года УЦВК узаконіў уваходжанне УАССР у склад Кіраўскага края, аднак з прыняццем новай канстытуцыі СССР у наступным годзе краявы падзел быў ліквідаваны.

Першая Канстытуцыя Удмурцкай АССР была прынята II Надзвычайным з’ездам Саветаў УАССР 14 сакавіка 1937 года. Яна зацвердзіла статус рэспублікі ў складзе РСФСР. Завяршыўся працэс фарміравання ўдмурцкай нацыі, яе правасвядомасці. Канстытуцыя вызначыла дзяржаўнымі мовамі удмурцкую і рускую. Пастановай УЦВК ад 22 кастрычніка 1937 года Воткінскі раён, Сарапульскі раён, Каракулінскі раён і Кіясаўскі раёны былі перададзены з Кіраўскай вобласці ў склад Удмурцкай АССР.

У 1930-я гады як частка працэсу індустрыялізацыі СССР у рэспубліцы пачалося будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў. З прычыны гэтага пачаўся прыток рабочай сілы з сельскай мясцовасці ў гарады. У перыяд з 1939 па 1970 год доля гарадскога насельніцтва вырасла з 26 да 57 %. Да сярэдзіны 1980-х гадоў сярэдняя прадукцыйнасць працы ў рэспубліцы ў 11 разоў перавышала паказчык 1940 года.

20 чэрвеня 1958 года рэспубліка была ўзнагароджана ордэнам Леніна, 2 лістапада 1970 года — ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 20 снежня 1972 года — ордэнам Дружбы народаў.

Новая Канстытуцыя УАССР была прынята на пазачарговай дзявятай сесіі Вярхоўнага Савета УАССР дзявятага склікання 31 мая 1978 года. На гэтым жа з’ездзе дэлегаты ўхвалілі Дэкларацыю Вярхоўнага Савета УАССР аб прыняцці і абвяшчэнні Канстытуцыі УАССР і Закон аб парадку ўвядзення ў дзеянне Канстытуцыі УАССР. Праект Канстытуцыі быў апублікаваны для ўсенароднага абмеркавання 16 мая 1978 года.

20 верасня 1990 года Вярхоўны Савет Удмурцкай АССР абвясціў суверэнітэт рэспублікі.

24 мая 1991 года З’езд народных дэпутатаў РСФСР у артыкуле 71 канстытуцыі РСФСР запісаў папраўку, у якой называў рэспубліку як Удмурцкую Савецкую Сацыялістычную РэспублікуЗакон РСФСР ад 24 мая 1991 года № 1326-I «Аб зменах і дапаўненнях Канстытуцыі (Асноўнага Закона) РСФСР».

11 кастрычніка 1991 года Вярхоўны Савет Удмурціі ўнёс найменне «Удмурцкая Рэспубліка» ў рэспубліканскую канстытуцыю, а 21 красавіка 1992 года З’езд народных дэпутатаў Расійскай Федэрацыі ўнёс яго ў расійскую канстытуцыюЗакон Расійскай Федэрацыі ад 21 красавіка 1992 года № 2708-I «Аб зменах і дапаўненнях Канстытуцыі (Асноўнага Закона) Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі». Дадзеная папраўка ўступіла ў сілу з моманту апублікавання ў «Расійскай газеце» 16 мая 1992 года.

Дзяржаўны лад Пасля ўтварэння УАССР вышэйшым органам улады ў рэспубліцы стаў З’езд Саветаў УАССР (1935—1937), вышэйшым заканадаўчым, выканаўчым і кантралюючым органам паміж з’ездамі — ЦВК (1935—1938). Першы З’езд Саветаў УАССР адбыўся 12 студзеня 1935 года. На ім былі выбраны члены і кандыдаты ў члены ЦВК, прадстаўнікі ў Савет Нацыянальнасцей ЦВК СССР, прынята рашэнне аб падрыхтоўцы Канстытуцыі Удмурціі.

У лютым 1937 года ў друку быў апублікаваны праект Канстытуцыі УАССР. Канстытуцыя Удмурцкай АССР была прынята 14 сакавіка 1937 года Надзвычайным 2-м з’ездам Саветаў Удмурцкай АССР.

Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады рэспублікі — аднапалатны Вярхоўны Савет Удмурцкай АССР, які абіраўся на 4 гады па норме 1 дэпутат ад 7500 жыхароў, і яго Прэзідыум. Вярхоўны Савет утвараў урад рэспублікі — Савет Міністраў Удмурціі. Удмурцкая АССР была прадстаўлена ў Савеце Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11 дэпутатамі. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады — гарадскія, раённыя, пасялковыя і сельскія Саветы дэпутатаў працоўных абіраліся насельніцтвам на 2 гады. Вярхоўны Савет Удмурцкай АССР абіраў тэрмінам на 5 гадоў Вярхоўны суд рэспублікі ў складзе 2 судовых калегій (па крымінальных і па грамадзянскіх справах) і Прэзідыума Вярхоўнага суда.

У чэрвені 1938 года адбыліся выбары ў Вярхоўныя саветы РСФСР і УАССР, а ў снежні 1939 года — выбары ў мясцовыя саветы.

Насельніцтва Паводле дадзеных перапісу 1970 года агульнае насельніцтва рэспублікі складала 1417,4 тыс. чалавек. Большая частка насельніцтва — рускія (57 %) і удмурты (34,1 %).

Нацыянальнасць Насельніцтва, тыс. чал. Рускія Удмурты Татары Украінцы

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя Удмурціі Катэгорыя:Аўтаномныя рэспублікі РСФСР Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі, утвораныя ў 1934 годзе Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі, скасаваныя ў 1991 годзе Катэгорыя:Рэгіёны, узнагароджаныя ордэнам Леніна Катэгорыя:Рэгіёны, узнагароджаныя ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі Катэгорыя:Рэгіёны, узнагароджаныя ордэнам Дружбы народаў