iSANS (Міжнародная сетка стратэгічных дзеянняў у галіне бяспекі, англ.: International Strategic Action Network for Security) – міжнародная экспертная ініцыятыва і аналітычны цэнтр (think tank), заснаваныя ў 2018 годзе ў Варшаве беларускім грамадска-палітычным дзеячом Уладзем Кобцам. Арганізацыя займаецца аналізам пытанняў бяспекі, у тым ліку гібрыдных пагроз дэмакратыі, вяршэнству закона і дзяржаўнаму суверэнітэту ў краінах Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама ў рэгіёне Еўразіі.
Гісторыя Экспертная сетка iSANS была ўпершыню прадстаўлена ў публічнай прасторы ў красавіку 2019 года. У яе склад увайшлі эксперты, медыяактывісты і журналісты з Беларусі, краін Усходняга партнёрства, Еўрапейскага саюза, ЗША і Канады.
Першапачатковыя аналітычныя матэрыялы iSANS распаўсюджваліся з абмежаваным доступам і прадстаўляліся ў фармаце off the record для абмежаванага кола спецыялістаў у сферы бяспекі, дыпламатаў і іншых зацікаўленых асоб.
Кіраўніцтва Улад Кобец – дырэктар міжнароднай ініцыятывы iSANS.
Наталля Каляда – прадстаўніца iSANS у Вялікабрытаніі.
Дзейнасць Дзейнасць iSANS засяроджана на аналізе сетак уплыву, у тым ліку фальшывых грамадскіх ініцыятыў, сетак дэзінфармацыі і прапаганды, а таксама групаў нянавісці. Арганізацыя таксама вывучае пытанні эканамічнага пранікнення, экспарту карупцыйных практык, сакрэтных аперацый і ваенных пагроз.
Ініцыятыва аб’ядноўвае экспертаў з акадэмічным і практычным досведам з розных краін, якія працуюць у Еўропе і Паўночнай Амерыцы. У межах сваёй дзейнасці iSANS супрацоўнічае з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі, акадэмічных устаноў, нацыянальных урадаў і міжнародных арганізацый.
Публічныя выступленні і даклады У 2019 і 2021 гадах эксперты iSANS Андрэй Елісееў і Серж Харытонаў прадстаўлялі у Кангрэсе ЗША падчас пасяджэнняў Камісіі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкскай камісіі) публічныя даклады, прысвечаныя тэме расійскага ўплыву ў Еўропе.
Публікацыі iSANS прадстаўляе публічную частку вынікаў сваіх даследаванняў у беларускіх, еўрапейскіх, і амерыканскіх сродках масавай інфармацыі, а таксама рыхтуе аналітычныя матэрыялы і рэкамендацыі для нацыянальных палітыкаў.
Стаўленне рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі У шэрагу публікацый дзяржаўная газета «СБ. Беларусь Сегодня», якая знаходзіцца пад кантролем Аляксандра Лукашэнкі, называла iSANS «шпіёнскай канторай» якая нібыта займалася падрыхтоўкай «бліцкрыгу супраць Беларусі» і «цесна звязаная з разведкамі і спецслужбамі». Беларускія ўлады ніколі не прадставілі доказаў гэтых сцверджанняў.
Праваабарончыя арганізацыі, эксперты ААН і амерыканскія ўлады адзначаюць, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі сістэмна выкарыстоўвае абвінавачванні ў шпіянажы і іншых дзяржаўных злачынствах супраць іншадумцаў, журналістаў і апазіцыйных актывістаў як складнік шырэйшай практыкі палітычнага пераследу.
Крыніцы
Катэгорыя:Беларускія think tanks
Катэгорыя:Аналітычныя цэнтры Катэгорыя:Аналітычныя цэнтры ў Польшы Катэгорыя:Беларускія аналітычныя цэнтры Катэгорыя:Беларускія аналітычныя цэнтры ў Польшы Катэгорыя:З’явіліся ў 2018 годзе Катэгорыя:Арганізацыі Польшчы