«Мікі 17» () — навукова-фантастычны фільм паўднёвакарэйскага рэжысёра Пон Джун Хо з Робертам Пацінсанам і Стывенам Ёнам у галоўных ролях. Выйшаў у пракат 28 лютага 2025 года. Спецпаказ фільма прайшоў у рамках 75-га Берлінскага міжнароднага кінафестывалю 15 лютага 2025 года.
Літаратурнай асновай сцэнарыя фільма стаў навукова-фантастычны раман Эдварда Эштана «Мікі 7».
Сюжэт Галоўны герой — Мікі Барнс, які ўдзельнічае ў каланізацыі ледзянога свету Ніфльхейм. Ён падпісвае кантракт на тое, каб стаць «аднаўляльным супрацоўнікам», то бок пасля смерці яго розум загружаюць у новае цела-дублікат. Пасля шостай сваёй гібелі Мікі пачынае ўсведамляць свае адрозненні ад іншых супрацоўнікаў.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 2025 года Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы Пон Джун Хо Катэгорыя:Фільмы кампаніі Warner Bros.