Дэпартамент эфектыўнасці ўрада (, DOGE) — часовы орган федэральнай улады ЗША, створаны ў студзені 2025 года ўказам Прэзідэнта ЗША Дональда ТрампаДепартамент DOGE: что это, цели и роль в работе правительства США.
Задача DOGE — скарачэнне дзяржаўных выдаткаў і рэструктурызацыя Федэральнага ўрада ЗША.
Куратарам ведамства з’яўляўся мільярдэр і блізкі паплечнік Трампа Ілан Маск. У каманду DOGE уваходзіла больш за 50 чалавек, прыкладна траціна з якіх раней працавалі з Маскам у Tesla, SpaceX і іншых яго кампаніях.
Абрэвіятура DOGE супадае з назвай крыптавалюты Dogecoin, якую прасоўвае Маск.
Гісторыя З моманту ўтварэння супрацоўнікі DOGE хутка атрымалі доступ да лічбавай інфраструктуры ўрада ЗША. Яны адсочвалі фінансавыя патокі і перакрывалі тыя, якія лічылі махлярствам або растратай.
Усяго, за 130 дзён працы DOGE, былі звольнены амаль 58,6 тыс. чалавек, яшчэ 76,3 тыс. звольніліся добраахвотна ў абмен на кампенсацыю.
За гэтыя 130 дзён ведамства змагло зэканоміць казне $175 млрд, або $1 086,96 у пераліку на аднаго амерыканскага падаткаплацельшчыка.
У лістападзе 2025 года Дэпартамент эфектыўнасці ўрада быў расфарміраваны.
Крыніцы
Катэгорыя:Урад ЗША Катэгорыя:Студзень 2025 года Катэгорыя:2025 год у ЗША