Рыгор Арташэвіч Данелян (; ) — беларускі мастак, скульптар.
Біяграфія Нарадзіўся 28 траўня 1950 года ў Тбілісі. Бацькі: Арцём Данелавіч Данелян і Люся Самсонаўна Аруцюнава.
Дзяцінства, юнацтва і малалецтва мастак правёў у адным з найстарэйшых раёнаў горада — Пескі (цяпер там знаходзіцца Парк Рыке).
У 1964 годзе скончыў цэнтральную мастацкую школу (клас Шота і Маргарыты Метрэвели). У 1973 годзе з адзнакай скончыў Ерэванскі дзяржаўны мастацка-тэатральны інстытут.
У 2016 годзе ў мастака выявілі злаякасную пухліну у вобласці кішэчніка. 13 мая 2021 Рыгор Данелян памёр у сябе дома. Пахаваны ў Тбілісі, на Кукійскіх могілках, на магіле бацькоў.
Творчы шлях «Ёсць розныя тыпы мастакоў. Ёсць мастакі, для якіх іх праца — толькі прафесія, спосаб зарабляння грошай. Ёсць іншыя (іх няшмат), якія проста не могуць жыць інакш. Для некаторых мастакоў галоўнае — захапленне навакольным светам, жаданне назаўжды захаваць яго, спыніць выдатнае імгненне. Іншыя заклапочаныя самавыяўленнем — назапашаная ўнутры творчая энергія шукае выхаду вонкі. Існуюць майстры, якія сур’ёзна „вучаць, асьветнічаюць“. Іншыя робяць так, як спяваюць птушкі — лёгка і проста, не задумваючыся. Рыгор Данелян, здаецца, не належыць ні да першых, ні да другіх, ні да дзясятых. Ён — асабняком, ён сам па сабе, ён „па-за светам існага“…»
1965—1975: інтэнсіўна вывучае тэхніку жывапісу і графікі розных стагоддзяў, а таксама тэорыю і гісторыю мастацтваў. У 1970-х гадах працаваў у стылі экспрэсіянізм, манументальнага мастацтва, калажа і поп-арту.
1970—1980: працуе над экспрэсіўным увасабленнем тэорыі лучызма і кубізма ў жывапісу з сінтэзам Святла і элементаў містыцызма.
1980—2000: гэты перыяд характарызуецца экспрэсіяй Святла ў жывапісе, з сімволікай Духу. Працуе над матэрыяльным увасабленнем энергіі Духу на палатне з рэфлексіяй містэрый. Працуе над праблемай Медытацыі на Унутранае Святло, а таксама вібрацый Чароўнага Святла і Яго кантакту з гледачом.
2000—2021: працаваў над праграмай ірацыянальнага, Супраментальнага адлюстравання вібрацый Духу і Святла ў Гармоніі з Абсалютам.
Аўтар больш за сорак персанальных (у тым ліку прыватных) выстаў у Грузіі, Арменіі, Беларусі, Расіі, Латвіі, Францыі, Іспаніі, Італіі і інш. З 1970-х гадоў працаваў выключна па аўтарскай, творчай праграме. У сферы практычных інтарэсаў мастака — матэрыялізацыя духу на палотнах метадам Prana Pratishtha (санскрыт). Больш за 30 гадоў займаўся ёгічнай практыкай Heartfulness. Практыкаваў ўвядзенне энергетычнай сілы Абсалюта ў твор мастацтва, а таксама — Унутранае свячэнне карцін. Гукавая вібрацыя твораў (shabta). Арт-тэрапія пры дапамозе пазітыўна зараджаных твораў мастацтва. Сфера супраментальнай, ірацыянальнай свядомасці — «Чацвёртае вымярэнне» П. Д. Успенскага.
Большасць з пералічаных даследаванняў рэалізаваны ў аўтарскіх творах, у прыватнасці ў калекцыях:
«Гамбургская» (1998—2000) — 14 карцін.
«У Святле Яго Святла» (1993—2003) — 10 карцін. У Нацыянальным Мастацкім Музеі Рэспублікі Беларусь была арганізавана выстаўка работ аўтара. «Вечная ісціна» (2003—2014) — 5 карцін.
«Да Бясконцасці» (2004—2016) — 7 карцін. У 2013 годзе частка калекцыі была выстаўлена ў галерэі «Rietum Bank», Латвія, Рыга. «Вівальдзі» (2010—2019) — 10 карцін. У 2016 годзе частка калекцыі была выстаўлена ў Краснадары.
Творы Рыгора Данеляна знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях: Арменіі, Аўстрыі, Германіі, Грузіі, Галандыі, Даніі, Ізраіле, Італіі, Канады, Францыі, ЗША, Расіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Нарвегіі, Украіны і г. д.
Выставы
1988 — Галерэя «ЦДХ», Тбілісі (Грузія); 1991 — Галерэя «АрДыЭкс», Тбілісі (Грузія); 1991 — Міжнародная выстаўка «Арт-міф 2», Масква (Расія); 1992 — Галерэя «Альтэрнатыўны Тэатр. Клас-Клуб», Мінск (Беларусь); 1993 — Галерэя «Медэя», Мінск (Беларусь); 1997 — Галерэя «IBB-centre», Мінск (Беларусь); 1998 — Палац мастацтва, Мінск (Беларусь); 1998 — Гісторыка-мастацкі музей Калінінград, Калінінград (Расія); 2000 — Галерэя «LaSandr», Мінск (Беларусь); 2000 — Музей кнігі, Полацк (Беларусь); 2000 — Музей «Дом паляўнічага», Гомель (Беларусь); 2000 — Галерэя. Торы Канавезэ, Турын (Італія); 2001 — Абласны цэнтр народнай творчасці, Мінск (Беларусь); 2002 — Дом сяброўства, Мінск (Беларусь); 2002 — Малая зала Палаца Рэспублікі, Мінск (Беларусь); 2003 — Нацыянальны мастацкі музей, Мінск (Беларусь); 2007 — Галерэя бібліятэкі імя Пушкіна, Мінск (Беларусь); 2007 — Галерэя «IBB-centre», Мінск (Беларусь); 2008 — Полацкая Мастацкая Галерэя, Полацк (Беларусь); 2008 — Нацыянальная бібліятэка Міжнародная выстаўка графікі «Арт-лінія», Мінск (Беларусь); 2013 — Галерэя Rietum Bank, Рыга (Латвія); 2016 — Краснадарскі мастацкі музей, Краснадар (Расія); 2017 — Галерэя «FUNDACIÓN ALVARGONZÁLEZ», Хіхон (Сімадэвіла), Іспанія; 2018 — Нацыянальная бібліятэка Галерэя «Лабірынт», Мінск (Беларусь); 2020 — Галеея LIBRA, Мінск (Беларусь); 2023 — Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Мінск (Беларусь); 2024 — Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі, Гродна (Беларусь).
Заўвагі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Памерлі ў Мінску Катэгорыя:Памерлі ў 2021 годзе Катэгорыя:Памерлі 13 мая Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тбілісі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1950 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 28 мая