Алег Васілевіч Цылько (нар. 18 кастрычніка 1971, г.п. Акцябрскі, Гомельская вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія Нарадзіўся 18 кастрычніка 1971 года ў г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Кіеўскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча, сацыяльны педагог-псіхолаг; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія».
Працаваў першым сакратаром Акцябрскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі»; другім сакратаром Гомельскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»; галоўным спецыялістам упраўлення арганізацыйна-кадравай работы, начальнікам аддзела па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта; намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельаблаўтатранс».
Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Рэчыцкай акругі № 44. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні.
Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый, нагрудным знакам адрознення Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь «Ганаровы транспартнік».
Сям’я Мае сына.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання