Стэфан Айрапецян ( ; нар. , Вільяндзі), вядомы як Стэфан — эстонскі спявак і аўтар песень армянскага паходжання. Прадстаўляў Эстонію на Еўрабачанні 2022 года з песняй «Hopэ».

Біяграфія Нарадзіўся ў Вільяндзі ў армянскай сям’і. Спявае з ранняга дзяцінства пад кіраўніцтвам Хедзі-Кай Пай, свайго педагога па вакале, і выйграў некалькі конкурсаў. У 2010 годзе ён прыняў удзел у дзіцячым песенным конкурсе «Laulukarussell», арганізаваным эстонскім тэлебачаннем, і выйшаў у фінал.

Удзельнічаў у «Eesti Laul» чатыры разы, выйграў адзін раз. Яго першы запіс быў у 2018 годзе ў складзе дуэта Vaje з песняй «Laura (Walk with Me)», заняў трэцяе месца ў суперфінале. Яго першы сольны запіс быў у 2019 годзе з песняй «Without You», якая выйграла галасаванне журы ў гранд-фінале і выйшла ў суперфінал, заняўшы трэцяе месца. Затым ён зноў прыняў удзел у нацыянальным адборы ў 2020 годзе з песняй «By My Side», якая заняла сёмае месца ў гранд-фінале.

Ён выйграў конкурс у 2022 годзе з песняй «Hopэ». Дзякуючы перамозе ў 2022 годзе ён быў аўтаматычна выбраны прадстаўляць Эстонію на Еўрабачанні 2022 г.. Крыніцы

Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2022