Надзея Анатолеўна Хальцова (нар. 23 ліпеня 1978, в. Мікелеўшчына, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская настаўніца, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія Нарадзілася 23 ліпеня 1978 года ў вёсцы Мікелеўшчына Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Настаўнік беларускай мовы і літаратуры».
Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 2 г. Масты; настаўніцай рускай мовы і літаратуры, намесніцай дырэктара па асноўнай дзейнасці Мікелеўшчынскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Мастоўскага раёна; інспектаркам па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі дома, загадчыцай аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мастоўскага раёна; дырэктаркай гімназіі № 1 імя Данілы Іванавіча Валковіча г. Масты.
Член Беларускай партыі «Белая Русь», грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Шчучынскай акругі № 60. Член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах.
Сям’я Выхоўвае дачку.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання