Каля 18:30 16 лістапада 2024 года 21-гадовы Сюй Цзяцзінь напаў з нажом на студэнтаў агульнапрафесійнага каледжа ва Усі (правінцыя Цзянсу, КНР), забіўшы восем і параніўшы 17 чалавек.

Паводле інфармацыі крыніц СМІ, нападнік першапачаткова схаваўся ў кустах на тэрыторыі кампуса, а затым пачаў нападаць на людзей. Многія студэнты хаваліся ў сваіх інтэрнатах і нават зачынялі дзверы скрынямі з адзеннем, каб не даць зламысніку ўвайсці.

Хутка да каледжа прыбылі паліцыянты і медыкі. Сілавікі ўвайшлі ў будынак са шчытамі ў руках. Зламыснік сутыкнуўся з паліцэйскімі на пляцоўцы каледжа, дзе паліцыянты пры дапамозе некалькіх студэнтаў схапілі Цзяцзіня.

Паводле звестак паліцыі, злачынец быў выпускніком каледжа 2024 года і не здаў экзамены. Ён нібыта «без ваганняў» прызнаўся ў здзяйсненні нападу. Свой учынак ён абгрунтаваў гневам з-за неатрымання атэстата аб заканчэнні школы, дрэнных вынікаў іспытаў і «незадаволенасці аплатай стажыроўкі».

Напад атрымаў рэзананс ва ўсім свеце.

Крыніцы

Катэгорыя:Падзеі 16 лістапада Катэгорыя:Лістапад 2024 года Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2024 годзе Катэгорыя:2024 год у Кітаі Катэгорыя:Масавыя забойствы