Анжэліна Анатолеўна Сырамятнікава (нар. 23 верасня 1970, г. Кандалакша, Мурманская вобласць) — беларускі службовец, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія Нарадзілася 23 верасня 1970 года ў г. Кандалакша Мурманскай вобласці (РСФСР)Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыла Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Арганізацыя перавозак і кіраванне на транспарце»; Маскоўскі новы юрыдычны інстытут па спецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне».
Працавала інжынерам па тэхніцы бяспекі, старшынёй прафсаюзнага камітэта, вядучым юрыстам у Гомельскім раённым спажывецкім таварыстве; начальнікам аддзела кадраў, інфармацыйнай і сацыяльнай работы ААТ «Гомельжалезабетон»; намеснікам генеральнага дырэктара па кадрах, ідэалагічнай і сацыяльнай рабоце ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат».
Член Беларускай партыі «Белая Русь».
У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гомельскай-Прамысловай акругі № 35. Член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве.
Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта і адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля. Мае падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Федэрацыі прафсаюзаў.
Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь.
Сям’я Замужам, мае дваіх дзяцей.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання