Аляксандр Яўгенавіч Ахрыме́нка (; нар. ) — вучоны ў галіне радыёлакацыі, доктар тэхнічных навук (1973), прафесар (1976), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1982).

Біяграфія Нарадзіўся ў Новарасійску. У 1959 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча проціпаветранай абароны (МВІРТВ). Праходзіў службу ў зенітных ракетных войсках Прыбалтыйскай ваеннай акругіЖурнал «Воздушно-космическая оборона» . У 1963 годзе паступіў у ад’юнктуру пры МВІРТВ і ў 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў у вучылішчы ў 1966—1990 гадах, займаў пасады старшага навуковага супрацоўніка, начальніка кафедры радыёлакацыі. У 1972 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, з 1976 года — прафесар. У 1990 годзе А. Я. Ахрыменка абраны па конкурсе на пасаду загадчыка кафедры «Радыётэхнічныя сістэмы» БДУІР, якой кіраваў да 1999 года. У 1996 годзе быў заснавальнікам і займаў пасаду дырэктара Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «АЛЕВКУРП» (сучаснае ААТ «АЛЕВКУРП»), саветніка па навуковай рабоцеГроза помех // СБ. Беларусь сегодня.

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар навуковых прац па адаптыўнай прасторава-часавай апрацоўцы сігналаў, радыёлакацыйным распазнаванні, адаптыўнай факусіроўцы звышчастотнай энергіі. Прымаў удзел у распрацоўцы зенітна-ракетнага комплекса С-300. У Мінскім вышэйшым інжынерным радыётэхнічным вучылішчы кіраваў навуковай школай № 3 «Тэорыя і практыка радыёлакацыйнага назірання».

Падрыхтаваў 28 кандыдатаў і дваіх дактароў навук, аўтар больш за 350 навуковых прац, 4 падручнікаў, атрымаў больш за 70 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы.

Правадзейны член Акадэміі навук прыкладной радыёэлектронікі Беларусі, Расіі і Украіны, Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі пры ААН па аддзяленні радыёнавігацыі.

Сярод апублікаваных прац: Основы радиолокации и радиоэлектронная борьба : [Учеб. для высш. уч-щ ПВО / А. Е. Охрименко]. — М. : Воениздат, 1983-. — 22 см. Ч. 1. Основы радиолокации. — Москва : Воениздат, 1983. — 456 с. : ил.; Основы обработки и передачи информации — Мн.: Типография МВИЗРУ ПВО, 1990. — 180 с.; Основы извлечения, обработки и передачи информации: Теория радиосистем: в 6 ч. / Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники, Кафедра радиопередающих устройств и радиотехнических систем — Минск : БГУИР, 1994―1995. — ISBN 5-7830-0382-4; «Алевкурп» и радиолокация на рубеже веков : хроника в датах и лицах / А. Е. Охрименко ; Министерство образования Республики Беларусь, Белорусский государственный университе информатики и радиоэлектроники, Научно-производственное республиканское унитарное предприятие «Алевкурп». — Мн.: БГУИР, 2006. — 55 с., л. фот. ; 30 см. — 200 экз. — ISBN 985-444-952-1; Пархоменко Н. Г., Семашко П. Г., Охрименко А. Е. Алгоритмы корреляционной обработки сигналов в радиолокаторе с цифровым телевизионным подсветом // Известия вузов России. Радиоэлектроника. 2011. Вып. 4. — С. 22—29.

Узнагароды і званні Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1982) Ордэн Чырвонай Зоркі Нагрудны знак «Вынаходнік СССР» Ганаровы знак Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР «За выдатныя поспехі ў працы» Медалі СССР, Кубы, Балгарыі

Крыніцы

Літаратура

 — С. 666—668.

Спасылкі Охрименко Александр Евгеньевич // Журнал «Воздушно-космическая оборона» Анна Корякова Своя система защиты // Беларускі час, 15 сакавіка 2024 года № 11 (1970). — С. 14. Гроза помех // СБ. Беларусь сегодня Охрименко Александр Евгеньевич // База патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента Аб прадпрыемстве // Сайт ААТ «Алевкурп»

Катэгорыя:Радыётэхнікі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Палкоўнікі Беларусі