12-ы партызанскі атрад — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Смаленскай і Магілёўскай абласцей.

Камандаванне Камандзіры І. А. Макарэнка; М. В. Зайцаў; Я. Л. Дулькін.

Камісары А. І. Палякоў; В. М. Герасімаў; І. Я. Абаротаў.

Начальнікі штаба Гулідаў; В. С. Пуставойт.

Гісторыя Створаны ў чэрвені 1943 года ў партызанскім палку «Трынаццаць», з верасня таго ж года 6-ы батальён палка. З 1 чэрвеня 1944 года 12-ы атрад партызанскага злучэння «Трынаццаць».

Партызаны праводзілі дыверсіі на камунікацыях праціўніка, 20 чэрвеня 1944 года ўдзельнічалі ў разбурэнні чыгуначнага палатна на ўсход ад чыгуначнай станцыі Крупкі. 30 чэрвеня 1944 года атрад (265 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе