У часы Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Астравецкага раёна нацысты і іх прыхільнікі пачалі пагалоўнае знішчэнне яўрэяў. Акцыі паўтараліся мноства разоў у многіх месцах. За выдачу яўрэяў або іх месцазнаходжання немцы выдавалі мясцовым жыхарам прэміі — цукар і соль. У тых населеных пунктах, дзе яўрэяў забілі не адразу, іх утрымлівалі ў гета аж да поўнага знішчэння, выкарыстоўваючы на цяжкіх і брудных прымусовых працах, з-за чаго многія вязні памерлі ад непасільных нагрузак ва ўмовах пастаяннага голаду і адсутнасці медыцынскай дапамогі.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння, стварылі на тэрыторыі раёна 6 гета: Кемелішкі (Рытанскі сельсавет) (кастрычнік 1941 — 24 кастрычніка 1942), забітыя да 500 яўрэяў. Міхалішкі (канец верасня — пачатак кастрычніка 1941 — сакавік 1943), закатаваныя і забітыя сотні яўрэяў. Быстрыца (да 1944 года), забітыя 243 яўрэя (100 у 1941 годзе, 143 у 1944 годзеЯд Вашем. Увековечение. Гродненская область ) Варняны (да 1944 года), забіты 173 яўрэя. Гудагай Астравец
Толькі невялікай колькасці яўрэяў у Астравецкім раёне ўдалося выратавацца, хаваючыся ў хованках і ў лясах.
У раёне 4 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Гэта: Ракаўская МечыславаЯд Вашем. История спасения. Раковская Мечислава. Сялевіч ЯнЯд Вашем. История спасения. Селевич Ян. Вішнеўскія Станіслаў і БраніславаЯд Вашем. История спасения. Вишневские Станислав и Бронислава.
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Быстрыцы (2010), Кемелішках (1992), Міхалішках (2009).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя Астравецкага раёна Астравецкі раён