Іштван Хорці (; ) — венгерскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, старшы лейтэнант венгерскай авіяцыі. Сын рэгента Міклаша Хорці.
Біяграфія Нарадзіўся ў харвацкім горадзе Пула. Палучыў дыплом інжынера. Скончыў лётную школу і ў 1929 г. пераведзены ў рэзерв ВПС.
Іштван атрымаў адукацыю ў Венгрыі і за мяжой, уключаючы навучанне ў ваеннай акадэміі ў Вест-Пойнце, ЗША.
У 1931 годзе ён пераехаў у Венгрыю, дзе працаваў у Дзяржаўным сталелітэйным канцэрне на заводзе MÁVAG. Тут ён прымаў удзел у распрацоўцы вядомага лакаматыва «424». У 1940 годзе яго прызначылі дырэктарам Венгерскай чыгункі па рэкамендацыі міністра гандлю Йозефа Варга. Гэта быў першы выпадак, калі пост дырэктара заняў чалавек, які не быў прафесійным чыгуначнікам.
10 лютага 1942 года яго абвясцілі афіцыйным пераемнікам свайго бацькі Міклаша на пасадзе кіраўніка дзяржавы, у тым ліку з-за дрэннага здароўя рэгента. У гэтым жа годзе ён добраахвотна пайшоў на савецка-германскі фронт. Аднак яго жыццё абарвалася 20 жніўня 1942 года, калі ён загінуў у авіякатастрофе ў Аляксееўке, Белгародской вобласці, падчас выканання баявога задання.
Сям’я
У 1940 годзе Іштван Хорці ажаніўся на графіне Ілоне Эдэльсхайм-Дьюлаі. Іх старэйшы сын, Шарыф Іштван Хорці, нарадзіўся 17 студзеня 1941 года. Пазней ён скончыў Оксфард і Імперскі каледж, і доўгі час працаваў інжынерам. Іштван Хорці меў малодшага брата, Міклоша Хорці малодшага. У 1944 годзе яго выкралі нямецкія баевікі пад кіраўніцтвам Ота Скарцэні. Гітлер накіраваў Міклошу Хорці старэйшаму ультыматум, з патрабаваннем перадаць паўнамоцтвы пранямецкаму лідэру Партыі Скрыжаваных стрэл — Ферэнцу Салашы.
Гл. таксама
Ферэнц Салашы Міклаш Хорці Ота Скарцэні Каралеўства Венгрыя (1920—1944)
Крыніцы