Цэнтральна-Квінслендскі ўніверсітэт () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Ракгемптан у штаце Квінсленд.

Агульная характарыстыка Папярэднікам універсітэта быў тэхналагічны інстытут, заснаваны ў 1967 годзе. У 1971 годзе ён быў перайменаваны ў інстытут павышэння кваліфікацыі. Менавіта ён пашырыў сваю дзейнасць, стварыўшы новыя кампусы на ўсходнім узбярэжжы Аўстраліі. У 1990 годзе інстытут змяніў назву на ўніверсітэцкі каледж, а праз два гады атрымаў статус універсітэта. У 1994 годзе ўніверсітэт змяніў назву на сучасную. Далейшыя кампусы былі створаны ў Сіднеі (1994), Мельбурне (1997), Брысбене (1988) і інш.

Структура Школа адукацыі і мастацтваў Школа бізнесу і права Школа інжынерыі і тэхналогій Школа медыцынскіх і прыкладных навук Школа чалавеказнаўства, здароўя і сацыяльных навук Школа медсястрынства і акушэрства

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі Катэгорыя:1967 год у Аўстраліі