Чорная ножка капусты. — С. 344 — бактэрыяльнае захворванне раслін сямейства , у прыватнасці капусты, турнэпсу, радыскі, рэпы і іншых.

Апісанне

Узбуджальнікамі з’яўляюцца , , , і інш.).

Сімптомы

Захворванне пашкоджвае як маладую, так і падрошчаную расаду. Хворыя расліны вянуць, жаўцеюць і панікаюць. Каранёвая шыйка, у залежнасці ад віду ўзбуджальніка, чарнее або бурэе, часта пакрываецца белым павуціністым налётам, перакрыўляецца сцяблінка, расліна палягае і засыхае. Расада палягае або гніе.

Эпідэміялогія

Крыніца інфекцыі — глеба, заражанае насенне, раслінныя рэшткі. Развіццю хваробы спрыяюць высокая вільготнасць і тэмпература, а таксама празмерная гушчыня пасеву.

Меры барацьбы

Захаванне правіл агратэхнікі, пратручванне насення граназанам або ТМТД, знішчэнне шкоднікаў і пустазелля, рэгулярная замена і абеззаражванне глебы ў парніках, знішчэнне хворых раслін і іх рэшткаў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Бактэрыяльныя захворванні раслін Катэгорыя:Захворванні капуставых