Капраліт з Лойд-банка — закамянеласць, капраліт чалавека, які жыў у IX стагоддзі ў .

Гісторыя знаходкі Капраліт быў знойдзены ў 1972 пад будучым будынкам Лойд-банка (адсюль назва), у горадзе Ёрк, дзе ў IX стагоддзі знаходзілася паселішча вікінгаў.

Закамянеласць даўжынёй 20 і шырынёй 5 сантыметраў ёсць найбуйнейшым і найлепш захаваным чалавечым капралітам, са знойдзеных на пачатак XXI стагоддзя.

Значэнне Выключна добрая захаванасць матэрыялу дазволіла археолагам даследаваць знаходку з мэтай вызначэння дыеты чалавека, які яго вырабіў, і стану яго здароўя. Даследаванні паказалі, што чалавек (пол яго вызначыць немагчыма) харчаваўся пераважна мясам і хлебам і пакутаваў ад паразітычнай інфекцыі кішэчніка. У 2003 годзе капраліт разбіўся на тры часткі пасля падзення ў час выстаўлення для наведвальнікаў, пасля чаго былі прыняты намаганні для яго рэканструкцыі. У цяперашні час закамянеласць захоўваецца ў цэнтры даследавання культуры брытанскіх вікінгаў .

Літаратура

Horwitz, Tony (9 September 1991). «Endangered Feces: Paleo-Scatologist Plumbs Old Privies — It May Not Be the Lost Ark, But Then, Andrew Isn’t Exactly Indiana Jones». Wall Street Journal.

Катэгорыя:Археалагічныя артэфакты