«Бітлджус» () ― фэнтэзі-камедыя рэжысёра Ціма Бёртана. Прэмія «Оскар» за найлепшы грым.

Імя галоўнага героя, роўна як і сама назва фільма, з'яўляецца гульнёй слоў: у адным з варыянтаў англійскай транскрыпцыі назва зоркі Бетэльгейзэ (Betelgeuse) гучыць як "Бітлджус", што сугучна Beetlejuice («Жучыны сок»).

Апісанне Адам і Барбара Мэйтлэнды загінулі ў жудаснай аўтамабільнай аварыі. Апынуўшыся ў дзіўнай нявызначанасці, пара вяртаецца ў свет жывых толькі для таго, каб выявіць невыносных япі з Нью-Ёрка, Чарльза і Дэлію Дытц, якія купілі іх дом у Новай Англіі. Мэйтлэнды зусім не жадаюць дзяліць свой дом з гэтай парачкай, аднак, як для прывідаў, іх навыкі запалохвання жаласныя. Цяпер, сутыкнуўшыся з неспадзяванымі абставінамі, Адам і Барбара паддаюцца спакусе заручыцца дапамогай вар'яцкага тагасветнага экзарцыста Бітлджуса, каб пазбавіцца ад няпрошаных гасцей. Ролі Алек Болдуін — Адам Мэйтлэнд Джына Дэвіс — Барбара Мэйтлэнд Майкл Кітан — Бітлджус Джэфры Джонс — Чарльз Дытц Кэтрын О’Хара — Дэлія Дытц Вайнона Райдэр — Лідзія Дытц Сільвія Сідні — Джуна

Узнагароды 1989 — прэмія «Оскар» «Найлепшы грым» 1990 — прэмія «Сатурн» «Найлепшы фільм жахаў» «Найлепшы грым» «Найлепшая актрыса другога плана» (Сільвія Сідні)

Працяг

У 2023 годзе кампанія Warner Bros. афіцыйна пацвердзіла, што працуе над працягам карціны.

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы 1988 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 1988 года Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы жахаў ЗША Катэгорыя:Фільмы кампаніі Warner Bros. Катэгорыя:Фільмы Ціма Бёртана Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША