Джэймс Кабарэбэ (; нар. 1959) — руандыйскі ваенны і палітычны дзеяч.

Біяграфія Дзяцінства правёў ва Угандзе ў статусе бежанцаPROFIL JAMES KABAREBE Un jeune stratège de génie.

Падчас грамадзянскай вайны ў Руандзе змагаўся на баку РПФ. Быў ад’ютантам лідара паўстанцаў Поля Кагамэ.

З пачаткам Першай кангалезскай вайны далучыўся да групоўкі «Альянс дэмакратычных сіл за вызваленне Конга». Пасля перамогі апазіцыі ўзначаліў штаб Узброеных сіл ДР КонгаJames Kabarebe, un militaire au passé sulfureuxLe Rwanda et la RDC s'entendent pour neutraliser les groupes rebelles armés. Паралельна з’яўляўся настаўнікам Жазефа Кабілы, сына тагачаснага прэзідэнта ДРК Ларана Кабілы, які пасля забойства бацькі зойме яго пасадуRwanda-RDC : ennemis intimes.

Напярэдадні Другой кангалезскай Кабарэбэ звольнены з пасады начальніка штаба. У дадзеным канфлікце быў адным з камандуючых руандыйскіх войск у ДРК. У прыватнасці, у жніўні 1998 года ўзначаліў аперацыю «Кітана» па ўварванню ў суседнюю краіну і падтрымцы ўзброенай апазіцыіDavid Van Reybrouck, Congo. The epic history of a people, HarperCollins, 2010, p. 444-445.. У 2002 годзе ўзначаліў штаб арміі РуандыJames Kabarebe, nouveau ministre de la Défense du Rwanda.

У 2006 годзе меркавана дапамагаў у арганізацыі дзяржперавароту ў Бурундзі.

У красавіку 2010 года стаў міністрам абароны Руанды. Як кіраўнік ваеннага ведамства, паводле звестак ААН, Кабарэбэ падтрымліваў дзейнасць баевікоў у Паўночным КівуLes Etats-Unis suspendent leur aide militaire au Rwanda. Пакінуў пасаду ў 2018 годзеJames Kabarebe, nouveau ministre de la Défense du Rwanda.

У верасні 2023 года прызначаны міністрам рэгіянальнага супрацоўніцтваAfrique Rwanda: le général en retraite James Kabarebe nommé ministre de la Coopération régionale.

Крыніцы

Катэгорыя:Міністры абароны