«Витебские вести» — абласная грамадска-палітычная газета Віцебскай вобласці. Рэдакцыя размяшчаецца ў Віцебску па вуліцы Гогаля, 17. Галоўны рэдактар Аляксандр Іванавіч Кліцуноў.

Рэдакцыя абласной газеты «Витебские вести» была створана праз рэарганізацыю шляхам зліцця рэдакцый абласных газет «Віцебскі рабочы» і «Народнае слова». Заснавальнікам газеты выступіў Віцебскі аблвыканкам, органам кіравання вызначана ўпраўленне ідэалагічнай працы Віцебскага аблвыканкама. Выпуск газеты пачаўся з 1 ліпеня 2013 года. Выданне захавала перыядычнасць выхаду — 3 разы ў тыдзень.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:2013 год у Віцебску Катэгорыя:Газеты Віцебска