Дзмітрый Аляксеевіч Зайцаў (нар. , , Віцебская вобласць, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Разыгрываючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь па баскетболе. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі2005 EuroBasket. Belarus.
Біяграфія Выступаў за беларускія клубы «Лакаматыў-КіС», «Гродна-93», «Віталюр», АЗАА і «Барысфен». Двухразовы чэмпіён Беларусі, трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі.
У 2003—2005 гадах выступаў за мужчынскую зборную Беларусі.
Працуе трэнерам у школе баскетбола «IBasket» у Маскве.
Кар’ера 1996—1997 — Лакаматыў-Шыком (Віцебск) 1997—2000 — Лакаматыў (Віцебск) 2000—2003 — Лакаматыў-КіС (Віцебск) 2003—2005 — Гродна-93 2005—2006 — Лакаматыў-КіС (Віцебск) 2007—2009 — Віталюр (Мінск) 2009—2010 — АЗАА (Асіповічы) 2010—2011 — Барысфен (Магілёў) 2011—2012 — СБК Асіповічы
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2003/2004, 2007/2008. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 1997/1998, 2004/2005, 2008/2009. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2009/2010. Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2003, 2004, 2008. Фіналіст Кубка Беларусі (4): 1999, 2006, 2007, 2009.
Спасылкі Профіль на сайце eurobasket.com Профіль на сайце fiba.com Профіль на сайце proballers.com Профіль на сайце i-basket.ru
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Рубона» Віцебск Катэгорыя:Ігракі «Гродна-93» Катэгорыя:Ігракі «Віталюр-РДВАР» Мінск Катэгорыя:Ігракі «Свіслачы» Асіповічы Катэгорыя:Ігракі «Барысфена» Магілёў Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе