Мэй Ланьфан (; 22 кастрычніка 1894, Пекін, Імперыя Цын — 8 жніўня 1961, Пекін, КНР) — кітайскі , выканаўца роляў жаночага амплуа «» у .

Разам з , і Мэй Ланьфан вядомы як адзін з .

Мэй Ланьфан — гэта сцэнічны псеўданім. Сапраўднае імя — Мэй Лань (). Другое імя — Ваньхуа ().

Біяграфія

Нарадзіўся 22 кастрычніка 1894 года ў Пекіне ў сям’і выхадцаў з вобласці Тайчжоу правінцыя Цзянсу. Некалькі пакаленняў продкаў Мэй Ланьфана гулялі ў пастаноўках і . Сярод іх быў і яго дзядуля па бацькавай лініі Мэй Цяалін, які праславіўся выкананнем жаночых роляў дань і быў адным з . Мэй Цяалін часта выступаў у імператарскім палацы. Дзядуля па матчынай лініі, Ян Луншоу, выконваў ролі ушэн (амплуа -ваеннага).

Рана страціўшы бацькоў (бацька, Мэй Чжуфэнь, памёр 26 гадоў ад роду), застаўся пад апекай дзядзькі Мэй Юйцяня і з 8 гадоў пачаў праяўляць цікавасць да акцёрскай кар’еры. Першы настаўнік спачатку палічыў, што ў хлопчыка няма акцёрскіх перспектыў, паколькі, на яго погляд, у таго апынуліся невыразныя вочы. Шматмесячныя трэніроўкі дапамаглі Мэй Ланьфану пераадолець гэтую праблему. Каб стаць акцёрам пекінскай оперы, неабходна было займацца з раніцы да вечара, вывучаць песеннае мастацтва, кун-фу і акрабатыку пад строгім кіраўніцтвам настаўнікаў (у школе пекінскай оперы практыкавалася лупцоўка вучняў, не выключаны былі і смяротныя зыходы).

У дзесяць гадоў дэбютаваў у спектаклі «Шлюбная пара багіні і земляроба». У 14 гадоў далучыўся да тэатральнай трупы Сіляньчэн (пазней пераназванай у Фуляньчэн).

У 1910 годзе ажаніўся з Ван Мінхуа: яму было 16, ёй — 18. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся сын і дачка, якія пасля памерлі ў дзіцячым узросце. Ван Мінхуа зрабіла аперацыю па стэрылізацыі і не магла больш мець дзяцей. Яна таксама памерла маладой (у 1929 годзе ад туберкулёзу).

Дзякуючы выдатнаму валоданню асноўнымі кампанентамі кітайскай оперы — спевам, танцам і выканальніцкім майстэрствам — у 1911 годзе быў названы трэцім сярод лепшых акцёраў у Пекіне.

Дзевятнаццаці гадоў, у 1913 годзе, са спектаклем «Куртызанка Юй Танчунь» адправіўся ў Шанхай, дзе дамогся вялікага поспеху. Яго сталі называць лепшым выканаўцам жаночых роляў пекінскай оперы ў свеце, нават сталі выпускаць цыгарэты, названыя яго імем. У ходзе была прымаўка: «Калі хочаш ажаніцца, жонка павінна быць падобная на Мэй Ланьфана; калі хочаш завесці сына, ён павінен быць падобны на ». Такая ўвага бянтэжыла акцёра.

У 1914 годзе былі новыя ў Шанхаі, а ў 1918 годзе Мэй Ланьфан на нейкі час пераехаў жыць у гэты горад. Тут ён паспрабаваў пісаць оперы на актуальныя тэмы: карупцыя, умяшанне імперыялістычных дзяржаў у жыццё Кітая, месца жанчыны ў грамадстве. Нягледзячы на тое, што публіка ўдзячна сустрэла новыя тэмы ў традыцыйным выглядзе мастацтва, сам Мэй Ланьфан прыйшоў да высновы, што гэта недарэчнае спалучэнне, і вярнуўся да класічных сюжэтаў.

У 1919 годзе прайшлі замежныя гастролі ў Японіі. Тут ён выступаў у ў Токіа. Праз пяць гадоў, у 1924 годзе, зноў паехаў у Японію, каб удзельнічаць у дабрачынным канцэрце ў падтрымку пацярпелых ад аднаго з самых разбуральных у гісторыі краіны землетрасенняў.

Застаючыся ў шлюбе з Ван Мінхуа, у 1921 годзе ўступіў у другой з Фу Чжыфан, ад якога нарадзілася дзевяць дзяцей.

У 1922 годзе заснаваў уласную тэатральную трупу Чэнхуа. Пачаў уключаць у пастаноўкі новыя прыёмы гульні: дань-дзева, дань-какетка, дань-ваяўніца. Таксама пачаў эксперыментаваць з дэкарацыямі, грымам, галаўнымі ўборамі і касцюмам. Для напісання новых п’ес часцяком прыцягваў адразу па некалькі кампазітараў і драматургаў, якія падзялялі погляды Мэй Ланьфана на рэфармаванне тэатра. Найбольш бачным з іх быў .

У 1925 годзе пазнаёміўся з актрысай пекінскай оперы, выканаўцай роляў амплуа лаашэн («стары»), . Будучы ўжо двойчы жанаты, у 1927 годзе ўступіў у шлюб і з ёй, але ў 1933 годзе яны развяліся.

У 1927 пекінская газета ""правяла конкурс сярод акцёраў пекінскай оперы, і па яго выніках Мэй Ланьфан, , і былі названыя  — гэты тытул у далейшым за імі замацаваўся.

Папулярнасць Мэй Ланьфана на радзіме настолькі ўзрасла, што падчас яго гастроляў у Шанхаі ў 1928 годзе мясцовая газета «» нават вяла асобную калонку «Навін Мэй».

У 1930 годзе адправіўся ў гастрольны тур па ЗША, падчас якога выступаў у Сіэтле, Чыкага, Вашынгтоне, Нью-Йорку, Сан-Францыска, Лос-Анджэлесе, Ганалулу і Сан-Дыега. Амерыканская публіка цёпла сустрэла творчасць Мэй Ланьфана. Памонскі каледж у Клермонце і Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі прысвоілі яму ганаровую доктарскую ступень.

Адгукнуўшыся на «інцыдэнт 18 верасня», паставіў у Шанхаі патрыятычныя спектаклі «Барацьба з Цзінем», «Прыкрасць пра жыццё і смерць» і іншыя.

У 1935 годзе наведаў з гастролямі СССР. Падчас візіту сустракаўся з савецкімі тэатральнымі дзеячамі, у тым лику са Станіслаўскім, Неміровічам-Данчанкам, Меерхольдам і Эйзенштэйнам. Брэхт, які знаходзіўся ў гэты час у Савецкім Саюзе таксама наведаў выступ Мэй Ланьфана, уражанні ад якога пасля знайшлі сваё адлюстраванне ў яго творчасці. Выступ у Ленінградзе наведаў Сталін. Мейерхольд аб гэтых гастролях напісаў захоплены артыкул, а Эйзенштэйн на іх аснове стварыў фільм.

У 1938 годзе пераехаў у Ганконг. З-за распачатай японскай акупацыі пакінуў сцэну, каб не выступаць для японскіх салдат. У якасці акта пасіўнага супраціву адгадаваў вусы, што не магло спалучацца з ролямі дань. У выніку яго банкаўскія рахункі апынуліся заблакаваныя, і, каб забяспечыць сям’ю, Мэй Ланьфан стаў маляваць карціны на продаж. З-за фінансавых цяжкасцяў у 1941 годзе пераехаў у Шанхай. На сцэну вярнуўся толькі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны у 1945 годзе, і больш не пакідаў яе да самай смерці.

У 1950 годзе зноў пасяліўся ў Пекіне.

Пасля ўтварэння КНР яшчэ тройчы гастраляваў у Савецкім Саюзе: у 1952, 1957 і 1960 гадах. У 1956 годзе ў трэці раз наведаў Японію. Замежныя паездкі Мэй Ланьфана адкрылі пекінскую оперу свету і папулярызавалі традыцыйнае кітайскае мастацтва ў іншых краінах.

Удзельнічаў у рэфармаванні тэатра, якое праходзіла па ініцыятыве новых уладаў; складаўся ў шматлікіх камітэтах, прымаў удзел у канферэнцыях.

У 1953 годзе абраны намеснікам старшыні .

У 1955 годзе заснаваў і стаў яго першым дырэктарам.

У 1959 годзе ўступіў у КПК.

Акрамя тэатральнай дзейнасці, прыняў удзел у стварэнні некалькіх фільмаў, запісаў шэраг грампласцінак. Так, у 1960 годзе быў зняты мастацкі фільм з удзелам Мэй Ланьфана па оперы «».

Памёр у Пекіне 8 жніўня 1961 года.

Творчасць Мэй Ланьфан за сваё жыццё сыграў больш чым у 400 пастаноўках, больш за 100 з якіх ставіліся пастаянна. Найбольш знакамітыя «», «», «», «», «Зламаны мост» () і «Даюй хавае кветкі» ().

Наватарскія распрацоўкі Мэй Ланьфана ў грыме, касцюмах, жэстах узбагацілі амплуа дань. Акампануючы на традыцыйных кітайскіх музычных інструментах і , Мэй Ланьфан разам з Сюй Ланьюанем і Ван Шаацыном распрацавалі новы напеў дань.

Спалучэнне акцёрскага майстэрства і спеваў Мэй Ланьфана заклалі аснову для фарміравання новай школы пекінскай оперы — «Мэй»; адным з актыўных паслядоўнікаў гэтай школы стаў сын акцёра — , які пасля смерці бацькі працягнуў яго справу.

Памяць аб Мэй Ланьфане

У 1986 годзе ў Пекіне адкрыты . У 2008 годзе рэжысёр зняў фільм «». Вялікі тэатр пекінскай оперы носіць імя Мэй Ланьфана.

Сачыненні

Мэй Лань-фан. Сорок лет на сцене: Записки Цзы-Чуаня. Пер. с кит. М. Искусство. 1963 г. 499 с., илл.

Літаратура

Театральная энциклопедия. Т.III, М., Издательство «Советская энциклопедия», 1964. С.1022-1033. Завидовская Е. Мэй Ланьфан в Советском Союзе (1935) // Институт Конфуция. Ноябрь 2014. Выпуск 27.№ 6. С.32-34. Мэй Лань-фан и китайский театр. [Сборник], М. — Л., 1935. Образцов С., Театр китайского народа, М., 1957. Серова С., Пекинская музыкальная драма, М., 1970. Васильев Б. А. Китайский классический театр: На спектаклях Мэй Лань-фана // Рабочий театр.1935.№ 8. С.5-7. Min Tian, ed. China’s Greatest Operatic Male Actor of Female Roles: Documenting the Life and Art of Mei Lanfang, 1894—1961 (Lewiston, NY: Edwin Mellen Press, 2010). Min Tian, Mei Lanfang and the Twentieth-Century International Stage: Chinese Theatre Placed and Displaced (New York: Palgrave, 2012).

Спасылкі

Дом-музей Мэй Ланьфана. Дом-музей Мэй Ланьфана.

Катэгорыя:Музыканты Кітая Катэгорыя:Тэатральныя дзеячы Кітая Катэгорыя:Пекінская опера