«Восем з паловай» — артыкул Федэрыка Феліні, «8½» () — экзістэнцыйная трагікамедыя Федэрыка Феліні, сусветная прэм’ера якой адбылася 13 лютага 1963 года ў Рыме. Назва фільма абазначае яго парадкавы нумар у фільмаграфіі Феліні — ён да таго часу зняў 6 поўнаметражных фільмаў, 2 кароткаметражныя фільмы, якія аўтар палічыў за адзін, і сумесны фільм з рэжысёрам Альберта Латуадай «Агні вар’етэ» («паўфільма»). Карціна «8½» заваявала Вялікі прыз Маскоўскага кінафестывалю і дзве прэміі «Оскар».
Лічыцца класікай сусветнага кінематографа, адным з найвялікшых кінафільмаў у гісторыі і вяршыняй рэжысёрскага майстэрства Феліні (нароўні з іншым яго хітом з удзелам Марчэла Мастраяні — «Салодкае жыццё»). Фільм — гэта змешванне рэальнасці і патоку свядомасці галоўнага героя — рэжысёра Гвіда Ансельмі: яго дзіцячых успамінаў, летуценняў, сюррэалістычных бачанняў і азарэнняў, у якіх ён шукае натхнення для сваёй новай кінакарціны.
У ролях Марчэла Мастраяні — Гвіда Ансельмі Анук Эмэ — Луіза Ансельмі Сандра Міла — Карла Клаўдзія Кардынале — Клаўдзія Расела Фальк — Расела Гвіда Альберці — прадзюсар Пачэ Барбара Стыл — Глорыя Морын Мадлен Лебо — Мадлен Жан Ружэль — Карыні Дамье, кінакрытык
Узнагароды Дзве прэміі «Оскар» (1964) у намінацыях лепшы фільм на замежнай мове і лепшы дызайн касцюмаў у чорна-белым фільме (П’еро Герардзі); Вялікі прыз III Маскоўскага Міжнароднага кінафестывалю (1963) Узнагароды Італьянскага нацыянальнага сіндыката кінажурналістаў (1964): за лепшы арыгінальны сюжэт, за лепшы сцэнарый, за лепшую рэжысуру, за лепшую працу прадзюсара, за лепшую музыку, за лепшую аператарскую працу, за лепшую актрысу другога плана (Сандра Міла); Прыз дацкіх крытыкаў на фестывалі ў Капенгагене «Бодыль» (1964) за лепшы еўрапейскі фільм Узнагароды кінафестывалю ў Токіа «Kinema Jumpo Awards» (1966) за лепшы замежны фільм і як лепшы замежны рэжысёр; Узнагарода Амерыканскага нацыянальнага кінабюлетэня за лепшы замежны фільм (1963) Узнагарода Нью-Ёркскага гуртка кінакрытыкаў за лепшы замежны фільм (1963). Таксама фільм намінаваўся на «Оскар» на лепшую рэжысуру, лепшы сцэнар і лепшую працу мастака-пастаноўшчыка ў чорна-белым фільме, на Прэмію Брытанскай кінаакадэміі за лепшы фільм (1964) на прыз нацыянальнай Амерыканскай гільдыі рэжысёраў за лепшыя дасягненні ў кінематаграфіі, але не атрымаў узнагарод у гэтых намінацыях.
Катэгорыя:Фільмы Італіі 1963 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 1963 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1963 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы Федэрыка Феліні Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Федэрыка Феліні Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Ніна Рота Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) Катэгорыя:Ватыканскі спіс фільмаў