Альма — рака ў Крыме. Даўжыня 83 км, плошча басейна 635 км².
Апісанне Утворана пры зліцці рэк Сарыс і Бабуганка на паўночных схілах Бабуган-яйлы, упадае ў Чорнае мора. Даліна ракі ў вярхоўі V-падобная, у вусці — асіметрычная. Рэчышча звілістае, утварае рукавы, вусце забалочана. Асноўныя прытокі: Сухая Альма (злева), Каса, Маўля (справа).
Жыўленне мяшанае, з перавагай дажджавога. Для воднага рэжыму Альмы характэрны частыя паводкі і павышэнні ўзроўняў (глыбіня павялічваецца да 2,5-5 м) у зімова-веснавы перыяд і малаводнасць (глыбіня ў межах 0,2-0,8 м) улетку і восенню. У снежні-сакавіку назіраюцца лядовыя ўтварэнні (шуга, заберагі), ледастаў бывае рэдка. Сярэдні расход вады 1,22 м³/с, максімальны — 114 м³/с. Модуль сцёку ў вярхоўі 27,6 л/с км², у сярэднім цячэнні — 5,0 л/с км². Летам перасыхае ў сярэднім на 2 месяцы, у засушлівыя гады да 6 месяцаў.
Для патрэб водакарыстання і арашэння створаны вадасховішчы. Вярхоўі ракі — у межах Крымскага прыроднага запаведніка.
Зноскі
Літаратура Оліферов А. М. Альма // Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989. Т. 1.
Катэгорыя:Рэкі Крыма Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Чорнае мора