Вялікая ці Гранд-Рывер (), таксама Аваштанонг () — рака ў Паўночнай Амерыцы ў паўднёва-заходняй частцы паўвострава Мічыган, якая ўпадае ў возера Мічыган. Гэта самая доўгая рака ў штаце Мічыган (ЗША), якая мае даўжыню 252 мілі (406 км).
Рака была вядомая сваімі парогамі даўжынёй у мілі, шырынёй 300 ярдаў і вышынёй ад 10 да 15 футаў, дзякуючы якім горад Гранд-Рапідс (літаральна "Вялікія Парогі") і быў названы. Гэтыя парогі былі затоплены пасля будаўніцтва шматлікіх плацін, пачынаючы з 1835 года, і затаплення тэрыторый за плацінамі. Рака не мела парогаў амаль стагоддзе.
У 2014 годзе ўлады вырашылі выдзеліць 342 тысячы долараў на будаўніцтва 250 міль воднага шляху ад горада Джэксан да вусця ля возера Мічыган. Праграма павінна ўключаць у сябе будаўніцтва прыстаняў і збудаванняў для байдарак і безматорных лодак.
Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі Мічыгана Катэгорыя:Басейн ракі Святога Лаўрэнція